Пры мытным Саюзе Беларусі, Казахстану і Расеі будзе створная спэцыяльная наднацыянальная структура. Менавіта яна будзе вызначаць памер мыта на імпартныя тавары, якія увозяцца на агульную мытную прастору “тройкі”. Пра гэта сёньня паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску намесьнік старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў Ігар Карпенка.
Стварэньне агульнай мытнай прасторы трох краінаў найперш занепакоіла беларускіх аўтааматараў. Яны баяцца, што ў выніку мыта на імпартныя аўтамабілі ў Беларусі наблізіцца да расейскіх памераў. А яны значна вышэйшыя за беларускія.
На пытаньне “Свабоды”, наколькі рэальная такая занепакоенасьць, Ігар Карпенка — намесьнік старшыні міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў адказаў, што памер мыта будзе вызначаць наднацыянальная камісія:
“Пакуль гэты пакет дакумэнтаў яшчэ не прыняты. І пакуль не прайшлі ўсе ўнутрыдзяржаўныя працэдуры, казаць пра велічыню мыта яшчэ рана. Гэтыя пытаньні будзе вырашаць камісія, гэта яе прэрэгатыва. Натуральна, што ўсе дзяржавы ў ёй прадстаўленыя. Ёсьць мэханізм, які будзе рэгуляваць мыты”.
Сябра Савета Фэдэрацыі Расеі Анатоль Васькоў (сёньня ў Менску праходзіць паседжаньне трох камісіяў Міжпарлямэнцкай асамблеі Эўраазійскай Эканамічнай Супольнасьці) дадаў да адказу Карпенкі свае меркаваньні:
“Мабыць, мыта мытам, але трэба падтрымліваць свайго вытворцу. Для Расейскай Фэдэрацыі важна ня проста падтрымаць, але і дапамагчы нашаму таваравытворцу, які выпускае легкавую тэхніку”.
Эканаміст Леанід Заіка гаворыць, што праблема мыта закранае толькі патрыманыя машыны:
“Але яна будзе наагул здымацца цягам двух-трох гадоў у сувязі з прыбыткамі насельніцтва. Сярэдняя цана старога патрыманага аўтамабіля 7,5 тысячы даляраў. А цяпер ужо за 7900 даляраў прадаюцца абсалютна новыя аўтамабілі карэйскай вытворчасьці і яшчэ таньней — кітайскай. Ёсьць танныя японскія машыны ад 14 тысяч даляраў, якія можна браць у крэдыт. І праблема будзе здымацца сама сабой праз пераход на новыя аўтамабілі”.