Швэцыя павялічыць дапамогу Беларусі павялічыцца пры скарачэньні падтрымкі ў іншых рэгіёнах. Пра гэта паведамілі ў Швэдзкім агенцтве міжнароднага разьвіцьця (SIDA).
Паводле SIDA, дапамога замежным рэгіёнам на мэты разьвіцьця зьнізіцца з-за эканамічнага крызісу ў цэлым на 15%.
У прыватнасьці, размова ідзе пра Паўднёвую Амэрыку — такія краіны, як Нікарагуа і Гандурас. Што да фінансавай падтрымкі афрыканскім краінам, то яна застанецца прыкладна ў ранейшых межах.
Адначасна Швэцыя мае намер шырэй падтрымліваць усходнеэўрапейскіх суседзяў — Беларусь ды Сэрбію.
Традыцыйна памер фінансавай дапамогі замежным краінам на мэты разьвіцьця складае ў краіне 1% ад унутранага валавога прадукту.
Нагадаем, што Швэцыя была сярод ініцыятараў далучэньня Беларусі да праграмы ЭЗ “Усходняе партнэрства”. Гэтая праграма, паводле швэдзкіх дыпляматаў, — адзін з важных прыярытэтаў для краіны на час яе цяперашняга старшынства ў ЭЗ.
Як заявіў сёлета ў ліпені швэдзкі міністар замежных спраў Карл Більт, Швэцыя і ЭЗ гатовыя падтрымліваць Беларусь, калі тая “прадэманструе сур'ёзны рух у кірунку дэмакратыі і фундамэнтальных свабодаў”.Паводле Більта, “беларускія ўлады могуць і ў прынцыпе павінны зрабіць больш для ўмацаваньня стасункаў з ЭЗ”, аднак пакуль сытуацыя ў краіне “не адпавядае чаканьням”.