Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пінску прыпынілі разбурэньне габрэйскага прадмесьця


Ужо часткова разбураныя каменныя збудаваньні на вуліцах Насырава, Іркуцка-Пінскай дывізіі, Міцкевіча і Астроўскага.


Сёньня старшыня Берасьцейскай абласной сэкцыі дызайнэраў пінскі мастак Валянцін Трусаў паведаміў “Свабодзе”, што ў былым габрэйскім прадмесьці Каралін спынена разбурэньне аднапавярховай забудовы. Суразмоўца ўдакладніў:

“Я атрымаў адпаведны ліст зь Міністэрства культуры Беларусі ў адказ на нашы звароты і скаргі. Акрамя таго, меў асабістую гутарку з загадчыцай сэктара аховы гістарычна-культурнай спадчыны Натальляй Хвір. Яна запэўніла, што Пінскі гарвыканкам бліжэйшым часам не адновіць разбуральныя працы ў Караліне. Са сталіцы ў Пінск абавязкова наведаюцца экспэрты рэстаўрацыйнай справы”.

Са слоў Валянціна Трусава, у Пінску часткова разбураныя каменныя збудаваньні на вуліцах Насырава, Іркуцка-Пінскай дывізіі, Міцкевіча і Астроўскага.

“Разбураецца ўнікальны куток габрэйскай забудовы, — цьвердзіць Валянцін Трусаў. — Робіцца гэта без прыцягненьня гісторыкаў, археолягаў і без грамадзкага абмеркаваньня. Такім чынам гарадзкія чыноўнікі дазваляюць разбурэньні дзеля разьмяшчэньня новых будаўнічых пляцовак”.

“Свабода” атрымала таксама фотаздымкі разбурэньняў у Пінску.

Пінскае прадмесьце Каралін — сьляды разбурэньняў і сьведкі мінуўшчыны. Фота У. Зянько.

Пінскае прадмесьце Каралін — сьляды разбурэньняў і сьведкі мінуўшчыны. Фота У. Зянько.

Пінскае прадмесьце Каралін — сьляды разбурэньняў і сьведкі мінуўшчыны. Фота У. Зянько.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG