Вашынгтон трасе ліхаманка спрэчак пра тое, ці падтрымка правоў чалавека і дэмакратыі павінна адыгрываць галоўную ролю ў замежнай палітыцы Злучаных Штатаў. Гэтыя спрэчкі ў штораз большай ступені робяцца мэтай самой для сябе. А ў шмат якіх месцах сьвету аўтарытарныя кіраўнікі набываюць штораз большую самаўпэўненасьць. Гэта ня той час, калі мы можам траціць сваю.
Расея і Іран павінны адкрываць сьпісак нашых галоўных турботаў. У гэтых абодвух выпадках для Злучаных Штатаў існуе спакуса "вялікіх зьдзелак", у якіх мы фактычна можам абмяняць нашу адданасьць дэмакратыі і правам чалавека на бясьпеку.
На першы погляд такая зьдзелка можа падацца прывабнай. Па-першае, мы хочам, каб Расея дапамагла нам пераканаць іранскіх клерыкалаў адмовіцца ад ядзернай зброі. Па-другое, Масква ўзмацніла свае ўплывы на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі. Калі мы пачнем нягожа паводзіць сябе з Крамлём, дык у выніку Захаду могуць абмежаваць доступ да нафты і газу ды транзытных шляхоў, якімі ідуць пастаўкі нашым войскам у Аўганістане. Прынамсі, такія прыводзяцца аргумэнты.
Стаўкі ў выпадку ядзернай праграмы Ірану ня менш высокія. Калі Іран вырабіць бомбу, гэта хутчэй за ўсё выкліча гонку ўзбраеньняў на Блізкім Усходзе, якая дэстабілізуе сытуацыю. Асьмялеюць розныя тэрарыстычныя групоўкі, адчуўшы сябе бясьпечна пад ядзерным парасонам Тэгерану. Хто хоча тлуміць сабе галаву такімі другараднымі пытаньнямі, як зьняволеныя журналісты або правы жанчын?
Ёсьць і іншыя прычыны нашай нерашучасьці адносна прасоўваньня дэмакратыі і правоў чалавека. Фінансавы крызіс, спрэчкі вакол турмы ў Гуантанама, а цяпер карупцыйны скандал у Вялікабрытаніі прымусілі некаторых задумацца: Хто мы такія, каб экспартаваць лібэральныя каштоўнасьці, калі ў нашым уласным доме ня ўсё ў парадку?
Але сутнасьць пытаньня ня ў гэтым. Безумоўна, мы на Захадзе не зьяўляемся больш маральнымі, чым людзі ў любой іншай краіне. Але наша сыстэма дэмакратыі — так. Такія рэчы як незалежныя суды, свабодныя СМІ і справядлівыя выбары дапамагаюць нам паменшыць нашы недахопы. Што больш, гісторыя сьведчыць, што каньюнктурныя зьдзелкі з дыктатарамі ня толькі здраджваюць нашым каштоўнасьцям, але і вельмі рэдка забясьпечваюць тыя самыя інтарэсы, якія мы стараемся абараняць.
Што рабіць? Па-першае, не пераставайма сьцьвярджаць, што свабода асобы зьяўляецца ўнівэрсальнай каштоўнасьцю і што дэмакратыя — гэта найлепшы спосаб, каб абараніць свабоду і правы чалавека. Расейцы і іранцы абвінавацяць нас ва ўмяшаньні ў іх унутраныя справы. Аднак мы павінны настойваць, што наша падтрымка свабоды прэсы і незалежных недзяржаўных арганізацый ды наша павага да правоў чалавека зьяўляюцца неад’емнай часткай нашага дыялёгу з гэтымі краінамі.
Некаторыя на Захадзе будуць сьцьвярджаць, што пэўным культурам дэмакратыя не падыходзіць. Ня верце гэтаму. Мы чулі пасьля ІІ сусьветнай вайны, што ў немцаў аўтарытарызм у генах і што яны ня могуць быць дэмакратамі. Інданэзія, краіна з найбольшым лікам ісламскага насельніцтва ў сьвеце, дапамагае разьвеяць міт, што іслам і дэмакратыя — рэчы несумяшчальныя.
Вядома, культуры маюць значэньне. І ўсталяваньне лібэральнай дэмакратыі патрабуе часу ў любой краіне. Але ці Крэмль або іранскія клерыкалы ажно так моцна душылі б грамадзянскую супольнасьць і затыкалі б рот незалежным СМІ, калі б верылі, што людзям у іх краінах аўтарытарная ўлада падыходзіць натуральным чынам?
Па-другое, не дазьвольце ўцягваць сябе ў неразумныя, тупіковыя спрэчкі. Адна з такіх спрэчак датычыць ангажаванасьці як процілегласьці ізаляцыі. Давайце ангажаваць і Расею, і Іран. Так ці інакш, гэта ўжо адбываецца. Але ангажаванасьць ня можа быць толькі прыкрыцьцём для вялікага бізнэсу або прэтэкстам для палітыкі ўлагоджваньня. Знаёмы ў Бэрліне сказаў мне мінулым летам, што немцы былі цьвёрда на баку Грузіі, але ніхто не хацеў рызыкаваць халоднай зімой толькі з-за расейскай інтэрвэнцыі. Гэткага роду мысьленьне становіцца звычайным у шмат якіх колах. Гэта ня той выпадак, калі Захад паказвае сябе з найлепшага боку.
У 1980-х гадах Маргарэт Тэтчэр загадвала брытанскім дыпляматам, калі яны прыяжджалі ў Варшаву, наведваць магілу забітага польскага сьвятара Ежы Папялушкі. Айцец Ежы Папялушка, красамоўны абаронца свабоды ў камуністычнай Польшчы, быў выкрадзены і забіты спэцслужбамі. Іншыя заходнія ўрады пайшлі за брытанскім прыкладам. Такія жэсты маюць сваю моц. Пра нешта такое мог бы падумаць і прэзыдэнт Абама, які зьбіраецца ў Маскву ўлетку.
Часы мяняюцца. Некаторыя рэчы — не. Было б глупствам, калі б мы адмовіліся ад нашых найбольш запаветных прынцыпаў.