Дашчынскі: Калі сыходзіць з таго, што апошнім часам афіцыйны Менск трымаецца так званай палітыкі арэляў паміж Масквой і Брусэлем, то можна чакаць, што цяпер гэтыя арэлі павінны хіснуцца ў бок Расеі. Але ці падтрымае цяпер Расея А.Лукашэнку, хаця б з пачуцьця падзякі за саюзныя, сяброўскія абяцаньні, за спрыяньне Расейскай праваслаўнай царкве? Ці дапаможа яму рэалізаваць ідэю сустрэчы папы рымскага і маскоўскага патрыярха ў Беларусі?
Коктыш: Гэта пытаньне вельмі далікатнае. Калі Аляксандар Рыгоравіч меў нейкі мандат ад Расейскай праваслаўнай царквы на такія перамовы, то гэта адна справа і яна можа тады рухацца. Калі такога мандату не было, то наўрад ці гэтыя паслугі будуць патрэбныя. І наўрад ці можна разьлічваць на нейкую ўдзячнасьць. Мы проста не ведаем, пра што была размова А.Лукашэнкі з патрыярхам Кірылам? Ці абмяркоўваўся гэты візыт і нейкія мэсаджы, нейкія пасланьні да папы рымскага, ці не абмяркоўваліся, мы проста не ведаем. Калі гэта было даручэньне патрыярха, якое выконваў беларускі прэзыдэнт, то гэта адна карціна. Калі гэтага даручэньня не было і не было мандата, то гэта будзе карціна зусім процілеглая.
Я б сказаў, што Аляксандар Рыгоравіч вырашыў пытаньне, якое перад ім насамрэч стаяла. А гэта пытаньне – забясьпечыць свой візыт у Чэхію. Пасьля таго, як ён быў прыняты папам рымскім, ніхто не будзе казаць, што ён не падасьць руку Лукашэнку. Ці неяк па іншаму будзе дэманстраваць сваё непрыняцьце беларускага прэзыдэнта. Бо папа рымскі гэта зрабіў. А той, хто будзе супярэчыць папе рымскаму – ну што ён больш сьвяты за папу? Гэта пытаньне вырашана. І я не ўпэўнены, што нейкія іншыя пытаньні перад гэтым візытам стаялі”.
Дашчынскі: Значыць, ніякіх сур’ёзных зрухаў у эўрапейскім накірунку не адбылося?
Коктыш: Збліжэньне Беларусі з Эўразьвязам успрымаецца як манэўр, а не як нейкі стратэгічны рух. Па другое, залежнасьць Беларусі ад Расеі ва ўмовах крызісу стала звышкрытычнай, бо ніякага іншага рынку збыту проста не будзе. І гэта яшчэ адна падстава, што расейская эліта вельмі спакойна назірае за беларускімі зьнешнепалітычнымі манэўрамі.
Што тычыцца Бэрлюсконі і Італіі, то гэта ўжо агульны жарт, што Бэрлюсконі зьяўляецца бліжэйшым сябрам Пуціна і хутчэй будзе прадстаўляць яго інтарэсы, чым эўрапейскія. Так што казаць, што ў Італіі можна дасягнуць нейкага эўрапейскага прарыву, я б так не казаў. Гэта не тая сытуацыя, не тая краіна, каб такія прарывы рабіць. Канечне, вага Італіі ў Эўразьвязе вялікая. Але яна рэалізуецца не ў тым, што Італія можа пралябіяваць нейкія пытаньні. А ў тым, што Італія можа заблякаваць нейкія пытаньні. Таму я б не казаў, што візыт у Італію ёсьць нейкай альтэрнатывай Расеі. Я б сказаў, што з Італіяй магчыма было размаўляць аб беларуска-расейскім дыялёгу і аб тым як яго палепшыць. Бэрлюсконі якраз прыхільнік “Блакітнага патоку”, яшчэ аднаго газаправоду ў Эўропу, які б абмінуў транзытныя краіны”.
Дашчынскі: Цяпер некаторыя аналітыкі зьвяртаюць увагу на тое, што афіцыйны Менск зьбіраецца дамагчыся ад Расеі перадачы на выгодных умовах новай вайсковай тэхнікі ў рамках стварэньня адзінай сыстэмы проціпаветранай абароны. Ці можа Расея выкарыстаць Беларусь дзеля стварэньня свайго фор-посту на заходніх межах?
Коктыш: Пакуль гэта размовы на ўзроўні разьменнай карты. Манэўры і выкарыстаньне магчымасьці разьмясьціць нейкую зброю будзе выкарыстоўвацца Расеяй у тым жа памеры, у якім Чэхія і Польшча прагнуць атрымаць амэрыканскую сыстэму проціракет на сваю тэрыторыю. Але насамрэч гэта не размовы зь Беларусьсю, а нейкі мэсыдж ЗША. У пытаньні аб тым увозіць нейкую зброю ў Беларусь ці не ўвозіць будзе залежаць найперш ад таго ці знойдуць агульную мову Абама і Мядзьведзеў, ці не. Але пакуль няма прыкметаў таго, што Расея насамрэч гатова цяпер пастаўляць гэтую зброю і што пытаньне гэта падрыхтаванае.