Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка атрымае візу, Шэйман - не <img src="http://gdb.rferl.org/4189C6A0-4AC2-47E2-84AB-B375AE67FD7F.gif" border=0 />


Рада Эўразьвязу замарозіла візавыя санкцыі адносна шэрагу беларускіх чыноўнікаў уключна з кіраўніком краіны Аляксандрам Лукашэнкам.


Ці варта было адмяняць санкцыі? ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ



Юры Дракахруст: Аляксандар Лукашэнка як імпэратар Хірахіта


Сёньняшняму рашэньню Эўразьвязу зьняць на паўгода візавыя забароны для беларускіх урадоўцаў, у тым ліку і для Аляксандра Лукашэнкі, на першы погляд бракуе лёгікі. Зараз санкцыі здымаюцца з тых, адносна каго яны былі ўведзеныя пасьля рэфэрэндуму 2004 году, ўведзеныя за фальсыфікацыю вынікаў галасаваньня і грэбаваньне дэмакратычнымі нормамі.

Эўразьвяз вырашыў аднавіць кантакты зь беларускімі ўладамі


Эўразьвяз сёньня правёў першую з 2004 году сустрэчу з прадстаўніком афіцыйнага Менску — міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым.

Сяргей Касьцян: "Мы як жылі, так і жывём"

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Касьцян, у дачыненьні да якога Эўразьвяз прыпыніў санкцыі на паўгоду, заявіў, што гэта “разумны крок з боку Эўразьвязу”.


Юры Сівакоў: "Мне ў Эўропе няма чаго рабіць"


Юры Сівакоў да пытаньня санкцыяў ставіцца спакойна і з пэўным гумарам: “Я лічу, што яны народ прагрэсіўны, разумны і ведаюць, што рабіць”.



Віктар Івашкевіч: "Лукашэнку далі індульгенцыю"

“Я думаю, што гэты сыгнал пра тое, што ня бойся згубіць прэзыдэнцкую пасаду, мы цябе саджаць ня будзем, што сьледзтва па зьніклых цябе ня тычыцца”.



Анатоль Лябедзька: "Рашэньне ЭЗ і падыход АДС супадаюць"

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька заявіў, што рашэньне Рады Эўразьвязу супадае з падыходам аб’яднаных дэмсілаў на 90%. За выключэньнем пазыцыі па Аляксандру Лукашэнку.

МЗС Літвы: "Рашэньне Рады Эўразьвязу збалянсаванае"

"У ім ацэнена геапалітычная сытуацыя ва ўсходнім суседзтве ЭЗ, якая памянялася. І мы спадзяемся, што Беларусь зробіць і іншыя крокі, бо адкрыліся некаторыя новыя магчымасьці, каб умацаваць эўрапейскі шлях Беларусі”.

***

Пяць чыноўнікаў застаюцца неўязнымі ў ЭЗ


Шэйман, Навумаў, Паўлічэнка, Сівакоў і Ярмошына застаюцца неўязнымі ў Эўрапейскі Зьвяз.

***

Візавыя санкцыі зьнятыя на паўгоду. Фінансавыя застаюцца


Рада Эўразьвязу замарозіла візавыя санкцыі супраць А. Лукашэнкі і шэрагу ягоных чыноўнікаў на паўгоду. Тым часам фінансавыя санкцыі Эўразьвязу супраць А. Лукашэнкі і ягоных бліжэйшых чыноўнікаў застаюцца ў сіле.

***

Гісторыя санкцыяў Эўразьвязу супраць афіцыйнага Менску

Эўразьвяз меў праблемы ў адносінах зь Беларусьсю фактычна з пачатку кіраваньня А. Лукашэнкі.

СЬПІС НЕЎЯЗНЫХ ЧЫНОЎНІКАЎ (да 13.10.2008)

***

Вызваленьне палітвязьняў адкрыла дарогу Мартынаву ў ЭЗ


Камісар Эўразьвязу па зьнешніх сувязях і палітыцы добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр заявіла, што яе сустрэча зь міністрам замежных справаў Сяргеем Мартынавым можа разглядацца як рэакцыя на вызваленьне палітвязьняў у Беларусі.

***

У Люксэмбург запрошаны міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў. Яго чакае “тройка” Эўразьвязу – эўракамісар па зьнешніх сувязях і палітыцы добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр, кіраўнік МЗС Францыі Бэрнар Кушнэр і вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па агульнай зьнешняй палітыцы і бясьпецы Хавіер Саляна.

9 кастрычніка Эўрапарлямэнт заклікаў прыпыніць візавыя санкцыі на паўгоду адносна тых асобаў, якія ня бралі ўдзелу ў парушэньнях дэмакратычных выбарчых стандартаў і правоў чалавека. За гэты час афіцыйны Менск павінен перагледзець дыскрымінацыйны, на думку эўрапейскіх палітыкаў, закон аб мэдыях.

Напярэдадні агенцтва Reuters са спасылкай на дыпляматаў у Брусэлі, паведаміла, што Эўразьвяз мяркуе захаваць забарону на ўезд на сваю тэрыторыю для Аляксандра Лукашэнкі. У прыватнасьці, супраць таго, каб зьняць санкцыі асабіста з А.Лукашэнкі, выступаюць Галяндыя, Швэцыя і Партугалія. Афіцыйны Менск спадзяецца, што Эўразьвяз 13 кастрычніка здыме ўсе санкцыі зь беларускіх чыноўнікаў.

***
Мартынава чакае "тройка"

Сёньня ў Люксэмбургу Рада Эўразьвязу разгледзіць сытуацыю ў Беларусі. У Люксэмбург запрошаны міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў. Яго чакае “тройка” Эўразьвязу – эўракамісар па зьнешніх сувязях і палітыцы добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр, кіраўнік МЗС Францыі Бэрнар Кушнэр і вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па агульнай зьнешняй палітыцы і бясьпецы Хавіер Саляна.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG