Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Правы назіральнікаў — “ніхто нічога ня бачыць і ня чуе”


Віталь Цыганкоў
Віталь Цыганкоў

Наколькі дакладна прапісаныя правы назіральнікаў на парлямэнцкіх выбарах? Ці зьмяніліся як-небудзь гэтыя правы ў параўнаньні зь мінулымі выбарчымі кампаніямі?


На гэтыя пытаньні адказвае праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

Цыганкоў: “Місія АБСЭ паведаміла, што ўлады дагэтуль не адказалі, якія канкрэтна правы будуць мець яе назіральнікі. Ці ёсьць цяпер, калі ўжо другі дзень ідзе папярэдняе галасаваньне, дакладнасьць і пэўнасьць наконт таго, што маюць права рабіць назіральнікі?”

Валянцін Стэфановіч
Стэфановіч
: “Правы назіральнікаў урэгуляваныя артыкулам 13 Выбарчага кодэксу, і тут нічога новага на гэтых выбарах няма. Адзінае, што ўлады вельмі спэцыфічна падыходзяць да гэтага артыкулу, кажучы, што назіральнікі маюць права рабіць толькі тое, што там напісана. Хаця прынцып павінен быць адваротны — тое, што не забаронена, тое можна. Таму і атрымліваецца, што правы прапісаныя вельмі цьмяна.

Напрыклад, назіральнік мае права прысутнічаць пры правядзеньні галасаваньня і падліку галасоў. Але гэта вельмі размытая фраза, за якой кожны бачыць тое, што хоча бачыць. Напрыклад, камісіі, якія маюць права вызначаць месца, дзе назіральнік можа знаходзіцца, кажуць — вы можаце прысутнічаць пры падліку галасоў, але бачыць сам падлік назіральнік фактычна ня можа. І гэта практыка, якая на апошніх выбарах мае вельмі распаўсюджаны характар”.

Цыганкоў: “То бок няма ніякага нарматыўнага дакумэнту, якія б вызначаў, за колькі мэтраў ад камісіі, якая лічыць галасы,
Назіральнікі фактычна ня будуць мець магчымасьці рэальна бачыць падлік галасоў.
можа знаходзіцца назіральнік, і гэтак далей?”

Стэфановіч: “Няма. Гэта можна было б урэгуляваць пастановамі ЦВК. Гэта, дарэчы, прапаноўвала АДС у свой час — падрабязьней дэталізаваць правы назіральніка, зь якой адлегласьці ён можа назіраць і гэтак далей. Але такога дакумэнту няма, і тыя рэкамэндацыі АБСЭ, якія былі зробленыя падчас папярэдніх выбараў, так і не былі выкананыя ЦВК. Таму я не зьдзіўлюся, што і ў гэтай выбарчай кампаніі назіральнікі фактычна ня будуць мець магчымасьці рэальна бачыць падлік галасоў.

Можна таксама адзначыць, што на сёньня ўсе папярэднія этапы кампаніі прайшлі фактычна без удзелу назіральнікаў. Тая ж праверка подпісаў прайшла без назіральнікаў”.

Цыганкоў: “Ці ставяцца камісіі па-рознаму да беларускіх і замежных назіральнікаў?”

Стэфановіч: “Па-рознаму. У прынцыпе да міжнародных больш лагодна ставяцца. ‘Хаця мы памятаем выпадкі, калі нямецкую дэпутатку Уту Цапф выводзілі два разы з выбарчых участкаў супрацоўнікі міліцыі.

Тут яшчэ праблема ў тым, што сама працэдура падліку прапісаная вельмі цьмяна. Калі б там было напісана, што адзін чалавек называе вынікі і дэманструе іх — тады назіральнікам было б прасьцей. А так — ніхто нічога ня бачыць, ніхто нічога ня чуе”.

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG