Сёньня ў Дэнвэры, штат Калярада, пачынаецца чатырохдзённая агульнанацыянальная канвэнцыя Дэмакратычнай партыі, якая мае фармальна зацьвердзіць сэнатара Барака Абаму ў якасьці першага чорнаскурага кандыдата на прэзыдэнцкія выбары ў ЗША.
У суботу Барак Абама ўзяў сабе ў памочнікі ў прэзыдэнцкай гонцы сэнтара Джозэфа Байдэна са штату Дэлавэр. Гэтае рашэньне абазначае, што калі амэрыканцы выбяруць Абаму сорак чацьвёртым прэзыдэнтам ЗША, Байдэн стане віцэ-прэзыдэнтам.
Аналітыкі мяркуюць, што выбар Байдэна на кандыдыта ў віцэ-прэзыдэнты быў прадыктаваны тымі крытыкамі Абамы, якія сьцьвярджалі, што ў саракасямігадовага сэнатара практычна няма істотнага досьведу ў міжнароднай палітыцы. 66-гадовы Байдэн, які другі год старшынюе ў сэнацкім камітэце замежных справаў, лічыцца вельмі спрактыкавыным чалавекам, калі йдзецца пра замежную палітычную дзялянку.
У Сэнаце ЗША Байдэн з 1973 году, гэта значыць, ужо 35 гадоў. Ён быў выбраны сэнатарам ва ўзросьце 30 гадоў, які зьяўляецца мінімумам, патрэбным для ўдзелу ў сэнацкіх выбарах.
Гаворачы пра свой выбар кандыдата ў віцэ-прэзыдэнты, Барак Абама сказаў:
„Джо Байдэн — гэта рэдкая мяшанка. Ён дзесяцігодзьдзямі ўводзіў зьмены ў Вашынгтоне, але Вашынгтон не зьмяніў яго самога. Ён — экспэрт у замежнай палітыцы, чыё сэрца глыбока закаранілася ў сярэдняй клясе. Ён прымушаў дыктатараў адводзіць вочы і гаварыў ад імя амэрыканскіх паліцыянтаў і пажарнікаў. Ён, як ніхто іншы, адпавядае мне як партнэр у высілку паставіць нашу краіну зноў на правільны шлях”.
Ці ведае сэнатар Байдэн, дзе знаходзіцца Беларусь, і хто такі Аляксандар Лукашэнка? Хутчэй за ўсё, ведае, і няблага. Варта прыгадаць, што ў 2003 годзе ў сакавіку, Байдэн быў, разам з Джонам Маккэйнам, спонсарам сэнацкай вэрсіі „Акту аб дэмакратыі для Беларусі”, які быў ўхвалены абедзьвюма палатамі Кангрэсу ў кастрычніку 2004 г., а потым прадоўжаны ў 2006 і 2008 гг.
У гэтым сэнсе калі Абама выйграе выбары, ня трэба спадзявацца, што палітыка Вашынгтону ў адносінах да Менску можа істотна зьмяніцца. Хутчэй за ўсё, яна ня зьменіцца ні на ёту. Нагадаем, што „Акт аб дэмакратыі для Беларусі” абавязвае ўрад ЗША садзейнічаць усталяваньню дэмакратыі ў Беларусі і адначасна – уводзіць санкцыі супроць беларускіх уладаў, калі Вашынгтон палічыць, што ўзровень дэмакратычных свабодаў у краіне недастатковы. Сёньняшнія эканамічныя санкцыі супроць „Белнафтахіму” — гэта таксама вынік „Акту аб дэмакратыі для Беларусі”, да якога прыклаў руку і сэнатар Джозэф Байдэн, магчымы віцэ-прэзыдэнт ЗША.