Ужо шмат гадоў Беларусь знаходзіцца ў катэгорыі несвабодных краінаў – такіх, дзе, паводле ацэнак “Freedom House”, свабодныя мэдыі ці адсутнічаюць увогуле, ці прысутныя ў вельмі нязначнай колькасьці.
Пра сытуацыю з свабодаю сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі і іншых краінах постсавецкай прасторы мы гутарылі з дырэктарам дасьледаваньняў “Freedom House” Крыстафэрам Ўолкерам.
Ўолкер: “У цэлым зьвесткі, сабраныя “Freedom House” у краінах былога СССР, апрача балтыйскіх, даволі змрочныя. Тым ня менш ёсьць пэўныя адрозьненьні паміж краінамі рэгіёну. У канцы шкалы знаходзіцца шэраг краінаў зь ліку найгоршых паводле свабоды СМІ ў сьвеце. Гаворка пра краіны з рэакцыйнымі рэжымамі, якія не ажыцьцяўляюць ніякіх заўважных рэформаў: Туркмэністан, Беларусь і Ўзбэкістан. Гэтыя краіны сярод найгоршых паводле свабоды СМІ ў сьвеце і найгоршыя ў гэтым сэнсе ў рэгіёне.
Адначасна мы бачым на постсавецкай прасторы краіны, якія, хоць і ацэненыя невысока ў нашым аналізе, тым ня менш характарызуюцца імкненьнем да эканамічнай мадэрнізацыі. У ліку такіх краінаў Расея і Казахстан. І тут пытаньне: ці змогуць рэжымы, якія імкнуцца да эканамічнай мадэрнізацыі, дасягнуць сваіх мэтаў, стрымліваючы разьвіцьцё здаровага і саліднага мэдыя-сэктару.
Паводле нашых ацэнак, калі ўзяць пад увагу наш аналіз свабоды прэсы ў сьвеце, ёсьць толькі дзьве краіны, якія трапілі ў катэгорыю “часткова свабодных”. Гэта Ўкраіна і Грузія. Астатнія 10 краінаў краінаў былога СССР, апрача балтыйскіх, ацэненыя як “несвабодныя”, сказаў дырэктар дасьледаваньняў праваабарончай арганізацыі “Freedom House” Крыстафэр Ўолкер.