Пакуль адны падазраваныя ў арганізацыі выбуху 4 ліпеня ў Менску ўжо затрыманыя і даюць паказаньні ў сьледчых ізалятарах, іншым сустрэча зь людзьмі ў пагонах яшчэ толькі пагражае. Супрацоўнікі праваахоўных органаў пачалі масава абыходзіць кватэры менчукоў, рухаючыся ад пункту выбуху і далей да спальных раёнаў. Цягам двух тыдняў, калі справа ня зрушыцца зь месца, міліцыянты, якія ходзяць па кватэрах, абяцаюць ахапіць усіх жыхароў сталіцы.
Спадарыня Рагнеда жыве ў доме на праспэкце Пераможцаў, якраз насупраць стэлы “Менск – горад-герой”. Да яе з пытаньнямі з нагоды начнога выбуху наведваліся ўжо двойчы: у першым выпадку амаль па гарачых сьлядох, 6 ліпеня, чалавек яўна са спэцслужбаў, наступным разам – ужо ўчастковы міліцыянт:
“У мяне такое ўражаньне, што яны самі разумелі недарэчнасьць усіх гэтых допытаў. Тым больш, што адразу было зразумела – я нічога не магла бачыць, таму што мае вокны выходзяць у двор. Спачатку прыходзіў зусім малады чалавек, у форме, з разумным тварам. Але ён быў так бы мовіць чужы, бо праз дзень зьявіўся ўчастковы. Першы, значыць, цікавіўся, ці ня ведаю я чаго, ці ня бачыла чаго, ці ня чула. Я і адказала, што нічога ня чула, бо ў нас у двары і пэтарды ўзрываліся, а потым салют быў, дык я не зьвяртала на гэта ўвагі. Праўда, потым усё ж успомніла, што было вельмі позна, ужо пасьля салюту, калі я сама сабе падумала: чаго гэта яны там зноў салютуюць? Потым, праўда, вырашыла, што гэта нейкія канцэртныя фокусы. А калі ўжо прыйшоў участковы, дык ён яшчэ меней пытаньняў задаваў, адчувалася, што ён увогуле махнуў на гэта рукой. Маўляў, загадалі прыйсьці, дык ён і прыйшоў”.
Як лічыць былы сьледчы пракуратуры Фрунзэнскага раёну Менску Алег Волчак, наўрад ці ў аблогу трапяць непасрэдныя арганізатары выбуху. Паводле праваабаронцы, сілавыя структуры так доўга разгойдваліся, што зламысьнікам было зусім ня цяжка ўцячы за мяжу. Што рабіць законапаслухмяным грамадзянам, калі да іх пастукалі ў дзьверы?
“Найперш, у якасьці сьведкі можа быць выклікана асоба, якая сапраўды валодае зьвесткамі па справе. Проста так выклікаць 2 мільёны чалавек, абыходзіць кватэры, я лічу, непрафэсійна. Па-другое, вядзецца вусная гутарка, без складаньня пратаколу. Задаюць набор пытаньняў — дзе служыў, якая адукацыя. А гэта ўмяшаньне ў прыватнае жыцьцё, што забаронена Канстытуцыяй. Таму любы чалавек можа адмовіцца ад такога допыту і не даваць паказаньняў. У некаторых выпадках папярэджваюць: будзьце гатовыя, вас могуць выклікаць у РУУС. Але на падставе чаго выклікаць, нават калі чалавек калісьці служыў сапёрам? Гэта парушэньне правоў чалавека. І я раю проста не адказваць на правакацыйныя пытаньні, паколькі няма законных падставаў вось так выцягваць чалавека і задаваць нейкія пытаньні”.
Генэрал-лейтэнант міліцыі Мікалай Чаргінец эфэктыўнасьць павальнага апытаньня жыхароў гораду, у якім здарылася гучнае злачынства, лічыць ня самым эфэктыўным спосабам імгненна выйсьці на злачынцу. Аднак перакананы: пачутыя ад людзей зьвесткі могуць скіраваць сьледзтва ў патрэбнае рэчышча. На яго думку, ня кожны міжвольны сьведка здарэньня сам пойдзе ў міліцыю. Але калі ў кватэру прыйдзе ўчастковы, з памяці могуць выплыць нейкія фрагмэнты таго дня:
“Я сам супрацоўнік крымінальнага вышуку і працаваў у сфэры раскрыцьця злачынстваў. Магу сказаць, што кантакт з насельніцтвам часам дазваляе выйсьці на злачынцу. Сустракаючыся зь людзьмі, апытваючы іх, адначасова атрымліваеш заўвагі, нейкія пытаньні, якія застаюцца без адказаў. Таму гэта нядрэнны, хоць і працяглы шлях. Ён не зусім эфэктыўны з пункту гледжаньня імгненнага выхаду на злачынцу. Пагадзіцеся, калі там было няхай не 500 тысяч, можа меней, але сотні тысяч людзей, магчыма, хтосьці мог і падказаць: маўляў, бачыў, як нейкі чалавек са скруткам сеў у машыну з нумарам 15-17, груба кажучы. Іншага выйсьця няма, такая праца з насельніцтвам прадугледжаная ўва ўсіх краінах сьвету. Таму тут ніякі не псыхоз, так казаць могуць дылетанты альбо тыя, хто хоча скампрамэтаваць міліцыю. На жаль, гэта вымушаныя захады. Я ня думаю, што яны абавязкова прывядуць да раскрыцьця, але карысьць ад іх усё ж ёсьць”.
Дагэтуль невядома, каго менавіта шукаюць праваахоўныя органы. Фотаробаты падазраванага, якія тыдзень таму зьявіліся ў людных месцах па ўсёй краіне, найперш на вакзалах, на афіцыйным узроўні прызнаныя “фальшывымі”. На якой падставе трымаюць у сьледчых ізалятарах цяперашніх і былых актывістаў апазыцыі — таксама не ўдакладняецца. У сілавых структурах толькі тлумачаць, што гэтыя людзі яшчэ ні ў чым не абвінавачаныя, іх апытваюць толькі як патэнцыйных сьведак.
Варта нагадаць, што падчас расьсьледаваньня двух падобных выбухаў трохгадовай даўнасьці ў Віцебску было затрымана больш за 60 чалавек, але нікому абвінавачаньне так і не прад’явілі. І менская, і віцебская справы знаходзяцца пад асабістым кантролем Аляксандра Лукашэнкі.