“Супрацоўнікі праваахоўных органаў ходзяць утрох па гандлёвых месцах, асаблівую ўвагу аддаюць гандлярам электратаварамі і мэталічнымі прыладамі. Пытаюцца, дзе набылі выключальнікі, бяруць пробы дроту для прыпайваньня, патрабуюць дакумэнты. Некаторыя прадпрымальнікі абураюцца, кажуць, каб выклікалі позвамі ў міліцыю, а так нельга перашкаджаць у працы. На рынку дакумэнты на тавар можа патрабаваць толькі падатковая інспэкцыя. Але яны на гэта не зьвяртаюць увагі”, — распавёў прадпрымальнік Алесь Таўстыка.
У прэсавай службе МУС дзеяньні сьледчых, якія займаюцца справай пра выбух, не камэнтуюць.