Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Муж Ніны Шыдлоўскай знаходзіцца ў КДБ


Муж Ніны Шыдлоўскай, прэсавай сакратаркі Аляксандра Казуліна падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году, дастаўлены ў упраўленьне КДБ па Менску і Менскай вобласьці.

Раней сёньня ў кватэры Ніны Шыдлоўскай і яе мужа Міраслава Лазоўскага быў праведзены ператрус – на падставе пастановы ў сувязі з завядзеньнем справы з факту выбуху ў Менску ў ноч на 4-ага ліпеня. Былі канфіскаваныя сыстэмны блёк кампутара, нататнікі, улёткі.

Міраславу Лазоўскаму ўдалося патэлефанаваць жонцы, якая прыехала да будынку КДБ. Супрацоўнікі КДБ пацьвердзілі Шыдлоўскай, што яе муж знаходзіцца ў іх і, магчыма, будзе затрыманы. Яны параілі ёй зьвяртацца па інфармацыю ў працоўны час.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG