Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксей Марачкін: “У яго была цяга да мастацтва”


Чытаем Быкава. Мастак Аляксаей Марачкін чытае фрагмэнты запісаў Васіля Быукава “Парадоксы жыцьця”.

Пяць гадоў як няма вялікага сына Беларусі Васіля Быкава. Мы памятаем яго. Памятаем, і асабліва нас узрушвае гэты яго апошні шлях пры вяртаньні дамоў – пахаваньне Быкава. Памяць жыве, і з кожным годам мы ўсё больш усьведамляем, хто такі Быкаў для нас.

Вось чаму мы – мастакі, паэты, музыкі – імкнемся туды, ва Ўшаччыну, у Бычкі, дзе ягонае гняздо, адкуль пайшоў Васілёк, мы там праводзім пленэры.

Мяне ўразіў успамін земляка Васіля Быкава – мы тады пыталіся ў аднаго ўжо даволі пажылога чалавека “Што Вы памятаеце пра Быкава?” – кажа: “Я яго ведаю змалку, які ён быў. От то памятаю, раніцаю гляну праз вакно, а жонка мая пытаецца – хто гэта пайшоў з вудамі на возера? А я паглядзеў і кажу: гэта ж малец Валодзькаў, Васілёк, пайшоў на рыбалку”.

Гэта маленькі такі абразок, замалёўка, гаворыць пра тое, што Васілёк жыў там, захапляўся прыгажосьцю тых мясьцін, азёрным краем, а край, канешне, незвычайны – узгоркі, лясы. Мусіць і тады ў яго была цяга да мастацтва, перш за ўсё да выяўленчага мастацтва, чаму ён і зрабіў першыя крокі – паступіў у мастацкае вучылішча, што ў Віцебску.

Такім чынам я хачу сказаць, што наша мастакоўская сувязь з Васілём Быкавым была пры жыцьці ягоным дужа цесная. Ён не прамінаў нашы выставы, ён заўсёды хадзіў на выставы суполкі “Пагоня”, на пэрсанальныя выставы, да тых мастакоў, якія былі блізкія па духу да вялікага сына Беларусі Васіля Быкава.

А прачытаць мне хочацца такія невялічкія абразкі, замалёўкі, бо яны такія ёмкія, трапныя, як бы адбітак ці зрэз таго часу...



Чытаем Быкава. Увесь чэрвень, кожны дзень, на хвалях Свабоды будуць гучаць быкаўскія радкі. Іх будуць чытаць розныя людзі – і блізкія сябры пісьменьніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG