Кандыдат філялёгіі, дэпутат Вярхоўнага савету XII скліканьня і першы амбасадар незалежнай Беларусі ў Нямеччыне Пятро Садоўскі лічыць, што рэфармаваць мову павінны не палітыкі. І ў іншых краінах такой практыкі ён ня ведае.
“Можа, нейкі там закон і трэба прыняць, але гэта павінны прымаць вучоныя. Вучоныя павінны дыскутаваць, раіцца з грамадзкасьцю, улічваць тэндэнцыі і, дапусьцім, нейкі там орган на ўзроўні міністэрства можа гэта зацьвердзіць. А проста парлямэнт проста наборам нейкіх галасоў, тое, што ў нас адбылося, — гэта ж нелягічна”.
Доктар філялёгіі прафэсар Генадзь Цыхун быў сябрам дзяржаўнай камісіі па рэформе правапісу пад кіраўніцтвам Ніла Гілевіча, якая існавала ў першай палове 90-х гадоў. Сябры яе тады, дарэчы, прыйшлі да высновы, што зьмены ў мову ўносіць у сучаснай сытуацыі ня трэба. Але як навуковец спадар Цыхун пільна сочыць за ўсімі цяперашнімі спробамі рэфармаваньня правапісу. Прыняты сёньня закон, на ягоную думку, ня ўтрымлівае паправак, якія істотна паўплываюць на сёньняшні правапісны варыянт. А мэты прыняцьця яго палягаюць не ў навуковай сфэры:
“Магчыма, ён скіраваны супроць ужываньня тарашкевіцы, але я думаю, што гэта да мовазнаўства ня мае непасрэдных адносін. Гэта нейкія гульні хутчэй бюракратычнага пляну, чым навуковага”.
Старшыню ж Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алеся Пашкевіча ўразіла тлумачэньне Ўладзімера Здановіча, старшыні камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе ў Палаце прадстаўнікоў, што неабходнасьць прыняць новыя правілы выклікана тым, што ранейшыя былі “ваенізаваныя і палітызаваныя”.
“Упершыню са слоў дэпутата Здановіча даведаўся пра тое, што наогул артаграфія і пунктуацыя можа быць ваенізаванай. Ваенізаванымі могуць быць толькі гультаяватыя выкладчыкі, якія прымушаюць вучыць гэтую артаграфію з дапамогай указак або лінеек. Насамрэч сёньня трэба з усіх трыбунаў — і самых высокіх, і школьных, і ўнівэрсытэцкіх — гаварыць і заканадаўча ўзмацняць у першую чаргу не напісаньне беларускай мовы, а яе выжываньне”.
А старшыня таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алег Трусаў перакананы, што шматвяковая гісторыя народу паказвае жывучасьць яго мовы пры любых рэформах:
“Мова была тысячу гадоў і будзе. Уступіў у сілу гэты закон ці не ўступіў — беларуская мова застанецца”.