Цыганкоў: “Гэты закон стане дзейсным сродкам спыненьня практыкі непрадуманага і, па сутнасьці, супрацьзаконнага ўжываньня ў пэрыёдыцы так званай “тарашкевіцы”, – гэтак заявіў міністар адукацыі Беларусі Аляксандар Радзькоў, прадстаўляючы ў Палаце прадстаўнікоў законапраект. Зьміцер, ці ня тут галоўная мэта прыняцьця закону “Аб правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі”?
Саўка: “Я ўпэўнены, што пачаткова так не задумвалася. У пачатку 90-х мелася на мэце ўнесьці нейкія выпраўленьні. Пазьней са зьменай улады прыярытэты зьмяніліся, і істотна зьмянілася напаўненьне. Як бачым, ім цяпер галоўнай стала палітычная кампанэнта”.
Цыганкоў: “Ужо некалькі месяцаў на старонках газэты “Наша Ніва” ідзе ажыўленая дыскусія пра тое, што трэба прыходзіць да адзінага правапісу – і тым, хто карыстаецца афіцыйным правапісам, і тым, хто карыстаецца “тарашкевіцай”. Ваша думка на гэты конт?”
Саўка: “Па-першае, я сам прафэсійна карыстаюся беларускай мовай і ў залежнасьці ад акалічнасьцяў, карыстаюся то адны, то іншым стандартам. Мяркую, гэтак робяць большасьць людзей, для якіх беларуская мова – штодзённасьць, яны так ці іначай ідуць на кампрамісы. Што да такога рэзкага, адназначна палітычнага рашэньня Палаты прадстаўнікоў, то яно толькі зробіць “тарашкевіцы” рэкляму. І ў выніку да забароненых сымбаляў – бел-чырвона-белага сьцягу і “Пагоні” – далучыцца яшчэ адзін забаронены сымбаль – “тарашкевіца”.
Цыганкоў: “Ці ёсьць нейкае рацыянальнае зерне ў гэтым праекце?”
Саўка: “Там ёсьць рацыянальныя моманты. Гэта спрашчэньне правапісу “ў” і пашырэньне яканьня на лічэбнікі. “Ў” будзе пісацца ва ўсіх выпадках пасьля галосных, калі яно не пад націскам і ня ёсьць вялікай літарай. Словы “дзевяты”, “дзесяты” перастануць быць выключэньнем, бо будуць пісацца “дзявяты”, дзясяты”. Плюс моцна лібэралізуюцца прынцыпы пераносу. Аднак усе гэтыя прапановы ўтрымліваліся яшчэ ў прапановах правапіснай камісіі ТБМ – гэта не заслуга сёньняшніх “нармалізатараў”. Шкада, што дэпутаты былі настолькі самаўпэўненыя, што не прыслухаліся да парадаў ТБМ і не пагадзіліся правесьці парлямэнцкія слуханьні”.