Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Да Быкава я ўспрымаў беларускую літаратуру як другасную”


Палітык Павал Севярынец чытае ўрывак з аповесьці Васіля Быкава “Жураўліны крык”.


З прозай Быкава я пазнаёміўя ў школе. Здаецца, у праграме за 7-ую клясу быў “Жураўліны крык”. Шчыра сказаць, да гэтага я ставіўся да беларускай літаратуры як да другаснай. Але калі прачытаў “Жураўліны крык”, зразумеў, што нічога падобнага не чытаў нідзе – ні ў замежнай, ні ў расейскай літаратуры.

Таму тое, што зараз з школьнай праграмы выкідваюць найлепшых беларускіх пісьменьнікаў, я расцэньваю проста як злачынства. Магчыма, бяз Быкава я б не прыйшоў да Беларусі.

Ну а паводле зьместу – справа для мяне нават ня ў тым, што Быкаў выдатна піша пра вайну, але ў тым, што насамрэч вайна ідзе ў кожным з нас, унутры кожнага з нас. Вайна з уласным злом, вайна са страхам, вайна з грэхам. І вось якраз пра гэту вайну Быкаў піша як ніхто.



Чытаем Быкава. Увесь чэрвень, кожны дзень, на хвалях Свабоды будуць гучаць быкаўскія радкі. Іх будуць чытаць розныя людзі – і блізкія сябры пісьменьніка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG