Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генадзь Бураўкін: У яго творчасьці ніколі не змаўкала шчымлівая нота...


Чытаем Быкава. Паэт Генадзь Бураўкін чытае фрагмэнт з аповесьці “Жураўліны крык”.

Урывак, які я выбраў для Быкаўскіх чытаньняў, магчыма, таму-сяму здасца ня надта прыкметным у спадчыне нашага выдатнага пісьменьніка. Сапраўды - і ў “Знаку бяды”, і ў “Сотнікаве” і ў “Мёртвым не баліць”, і ў “Доўгай дарозе дадому”, і ў прыпавесьцях ёсьць і больш трагічныя, і больш мудрыя, і больш дасканалыя старонкі.

Але для мяне паўстагодзьдзя таму менавіта з “Жураўлінага крыку” пачаўся Васіль Быкаў як празаік, як бязьлітасна праўдзівы летапісец Вялікай айчыннай вайны, як бліскучы майстар псыхалягічнага дасьледаваньня чалавечай душы ў гранічна складаных, катастрафічна абвостраных жыцьцёвых сытуацыях.

І тая шчымлівая высокая нота, на якой заканчваецца гэтая аповесьць, як мне здаецца, не змаўкала, не заціхала ў сумленнай і славутай быкаўскай творчасьці да самых апошніх дзён нашага геніяльнага суайчыньніка. Вось яны, гэтыя незабыўныя старонкі...



Чытаем Быкава. Увесь чэрвень, кожны дзень, на хвалях Свабоды будуць гучаць быкаўскія радкі. Іх будуць чытаць розныя людзі – і блізкія сябры пісьменьніка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG