Такія акцыі адбываюцца ў 29-ты дзень кожнага месяца, пачынаючы ад студзеня 2007 году.
Пачалі гэтыя акцыі сябры Грамадзкай ініцыятывы дзеля ўшанаваньня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій, цяпер актывісты мэмарыяльнай сэкцыі Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
Традыцыйна актывісты ўскладаюць кветкі на месцах масавых расстрэлаў людзей -- у парку Чалюскінцаў, у Лошыцы, ва ўрочышчы Курапаты. Сёньняшняя акцыя прымеркаваная да 20-ай гадавіны адкрыцьця праўды пра расстрэлы ў Курапатах.