Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дружны: мітынг адбыўся нягледзячы на папярэджаньні


Сёньня ў пасёлку Дружны пад Менскам – чарговая акцыя пратэсту супраць будаўніцтва хімзаводу расейскай прыватнай кампаніяй "Август-Бел".


Напярэдадні ў Мар'інай Горцы, адміністрацыйным цэнтры Пухавіцкага раёну, адбыўся вялікі сход з удзелам Міхаіла Мясьніковіча, кіраўніка Акадэміі навук, прадстаўнікоў міністэрства прыродных рэсурсаў і начальства Менскай вобласьці і раёну. На гэты мітынг не пусьцілі ніводнага з тых 5 тысяч чалавек, якія паставілі свае подпісы супраць будаўніцтва заводу, і гэты факт паслужыў такой эмацыйнай успышкай: сёньня людзі вырашылі сабрацца зноў.

Перад пачаткам вулічнага сходу да месца падзеяў была сьцягнутая міліцыя. Міліцыянты папярэдзілі людзей, якія сабраліся ў цэнтры пасёлка – гэта некалькі сотняў чалавек – што мітынг несанкцыянаваны і што ўсе, хто будзе выступаць, будуць “фіксавацца” і пасьля прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасьці. Міліцыянт, які папярэджваў пра адміністрацыйную адказнасьць – маёр Вадзім Атрошкін. Ён жа зьяўляецца і дэпутатам Пухавіцкага райсавету, на тэрыторыі якога месьціцца Дружны.

Тым ня менш, мітынг адбыўся. Праходзіў ён вельмі эмацыйна: мясцовыя жыхары выказвалі свае самыя розныя перасьцярогі. Адна маладая кабета распавяла пра тое, што ёй выдзелілі ўчастак пад будаўніцтва дому літаральна ў адным кілямэтры ад плянаванага хімзаводу. Выступалі мясцовыя эколягі, якія навукова тлумачылі, чым прадукцыя заводу пэстыцыдаў можа шкодзіць і якія прыклады гэтаму ёсьць у іншых гарадах, як узвышаецца там статыстыка анкалягічных захворваньняў. У часе мітынгу міліцыя сачыла за ўдзельнікамі акцыі, але затрыманьняў не было.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG