Грамадзкі актывіст Алена Буткоўская паведаміла , што яшчэ ад сьвітанку людзі ў цывільным блякавалі выхады з будынку мясцовага шпіталя:
Міліцыянты напалоханыя, што насельніцтва чакае закліку Абразоўскага на мітынг
“Тут на лячэньні цяпер Сяргей Абразоўскі — сябра ПКБ і нефармальны лідэр грамадзкасьці. Пры затрыманьні 26 красавіка міліцыянты давялі яго да перадынфарктнага стану. Да сёньня артэрыяльны ціск трымаецца на гранічных паказчыках. Чалавек — у ложку. Але службоўцы каравуляць менавіта Абразоўскага. Міліцыянты напалоханыя, што мясцовае насельніцтва чакае закліку спадара Абразоўскага на мітынг 1 траўня”.
Нагадаю, што 9 красавіка суд Пухавіцкага раёну пакараў Сяргея Абразоўскага штрафам у 1 млн. 400 тысяч рублёў. Гэта сталася вынікам несанкцыянаванага мітынгу жыхароў пасёлку Дружны, які адбыўся 22 сакавіка.
Супраць будаўніцтва заводу расейскай кампаніі “Август” па вытворчасьці ядахімікатаў выступаюць жыхары Дружнага, Рудзенску, Дукоры і іншых паселішчаў.