Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы сьцяг ад Мірона ў Віцебску


Бел-чырвона-белы сьцяг залунаў учора каля поўначы на трохпавярховым жылым будынку па вуліцы Гагарына.


Віцебскі апазыцыянэр Барыса Хамайда паведаміў Радыё Свабода, што з вартых даверу крыніц яму вядомы зьмест цыдулкі, прымацаванай да сьцяга. У ёй напісана: “Вельмі ўдзячны ўсім, хто дапамагаў у правядзеньні “Бел-чырвона-белага маратону”, прысьвечанага 90-м угодкам Беларускай Народнай Рэспублікі. Слава героям БНР! Няхай вечна жыве памяць пра іх! Наступная мая акцыя ў Віцебску адбудзецца 14-га траўня, у дзень правядзеньня ганебнага рэфэрэндуму 1995 году. Мірон”.

Абвешчаны Міронам “Бел-чырвона-белы маратон”, падчас якога былі вывешаны 18 сьцягоў у гонар дзеячаў БНР, праходзіў у Віцебску цягам амаль трох месяцаў — ад пачатку гэтага году да Дня Волі 25 сакавіка. Супрацоўнікі міліцыі штораз спрабавалі высачыць і затрымаць таго, хто вывешвае сьцягі ад імя Мірона, але той застаецца няўлоўным.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG