Паводле зьветак мясцовага апазыцыянэра Барыса Хамайды, да сьцяга была прымацавана цыдулка наступнага зьместу: "Гонар і пашана выдатнай паэтцы, нязломнай Ларысе Геніюш, якая адмовілася ад савецкага грамадзянства і да апошніх дзён жыцьця заставалася грамадзянкай Беларускай Народнай Рэспублікі. "Як жыць, дык жыць для Беларусі, а безь яе – зусім ня жыць!. Слава героям БНР! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон".
Барыс Хамайда нагадаў, што сёньняшні сьцяг – гэта чарговы этап "Бел-чырвона-белага маратону", абвешчанага да 90-х угодкаў БНР легендарным Міронам. Сьцяг у гонар Ларысы Геніюш стаўся семнаццатым па ліку нацыянальным сымбалем, узьнятым у Віцебску на знак памяці пра падзеі 25 сакавіка 1918 году, калі была абвешчана незалежная Беларуская Народная Рэспубліка.