Да сьцяга прымацавана цыдулка са словамі: “Гонар і пашана мужнай палітычнай дзяячцы Беларускай Народнай Рэспублікі Палуце Бадуновай: менавіта ейны подпіс стаіць пад 2-й і 3-й Устаўнымі граматамі БНР. Слава героям БНР! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон”. Пра гэта паведаміў апазыцыйны актывіст Барыс Хамайда.
Спадар Хамайда патлумачыў, што зьмест цыдулкі яму вядомы з вартых даверу крыніц.