Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі «Дарога» <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


У сядзібе Партыі БНФ адбылася прэзэнтацыя кнігі ўспамінаў старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы “Дарога. Стоўпцы. Капэнгагэн. Парыж. Мадрыд. Атава. Менск”


Спампаваць кнігу ў фармаце PDF (1,4 MB) можна тут.

Фотагалерэя

У залі сядзібы БНФ не было вольных месцаў -- сабралася каля 200 чалавек. Кніжку Івонкі Сурвілы можна было атрымаць адразу на ўваходзе.

У прэзэнтацыі кнігі не брала ўдзелу аўтарка: у інтэрвію Свабодзе яна апавяла, што вельмі хацела б быць разам з удзельнікамі, але амбасадар Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў прапанаваў напісаць ліст Аляксандру Лукашэнку, каб яе ўпусьцілі ў краіну. Спадарыня Сурвіла сказала, што абсалютна не гатовая напісаць такі ліст, а па-другое, яна лічыць ненармальным ехаць у Беларусь, калі яна змагаецца супраць цяперашняга рэжыму.

На пачатку імпрэзы старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі выказаў шкадаваньне, што прысутных не сустракаў на ўваходзе ў сядзібу бел-чырвона-белы сьцяг. Напярэдадні прадстаўнікі адміністрацыі раёну запатрабавалі яго зьняць. Кіраўніцтва партыі папрасіла пісьмовае абгрунтаваньне. Тады прадстаўнікі ўладаў скарысталі мэтады падпольнай барацьбы і ўначы абламалі трымальнікі сьцяга.

“Гэта сьведчыць пра тое, што яны адчуваюць сваю слабасьць. А вось сіла – у такіх кніжках. Па ёй можна зьняць фільм, па ёй можна вучыць гісторыі нашых дзяцей”.

"Ідэалы БНР спраўдзяцца"


Вёў імпрэзу дырэктар беларускай службы Радыё Свабода, каардынатар сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе” Аляксандар Лукашук:

“Вялікі дзякуй гэтаму дому БНФ, у якім мы можам ізноў падзяліцца радасьцю выхаду новай кнігі “Бібліятэкі Свабоды”, чатырнаццатай па ліку. Амаль пяць гадоў таму мы пачалі цыкль перадачаў “Сучасныя мэмуары”. Мы зьвярнуліся да нашых суайчыньнікаў з просьбай напісаць іх успаміны, іх бачаньне падзеяў найноўшай гісторыі, якія адбываюцца цяпер. Усяго ў нас выйшла больш за 20 цыкляў, і адзін з гэтых цыкляў мы папрасілі напісаць Івонку Сурвілу. Так і нарадзілася гэтая кніга”.

Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі распавёў, што сустракаўся з Івонкай Сурвілай у Страсбуры падчас Тыдня Беларусі ў Эўрапарлямэнце, куды яе афіцыйна запрасілі як кіраўніцу беларускага ўраду на эміграцыі:

“Для мяне вялікі гонар, што я, можа, адзіны ў гэтай залі, хто мае кніжку зь яе ўласным аўтографам. Дарагому Лявону і ўсім, хто аднаўляў беларускую незалежнасьць на пачатку 90-х гадоў. З удзячнасьцю. Жыве Беларусь, Івонка Сурвіла, 13 сакавіка 2008 году, Страсбур.

Перад ад’ездам я быў апошні, хто размаўляў зь ёй. Яна ўжо ведала, што будзе сёньня прэзэнтацыя. Перадавала ўсім шчырае прывітаньне, перакананьне ў тое, што ідэалы БНР спраўдзяцца, што Беларусь будзе вольнай, дэмакратычнай краінай, часткай эўраатлянтычнай цывілізацыі”.

"Яна гукае вясну"

Прафэсар Захар Шыбека -- адзін з тых, хто мог бы правесьці з зачыненымі вачыма па мясьцінах Менску, зьвязаных з БНР. Ён назваў Івонку Сурвілу таленавітай, незвычайнай жанчынай:

“Яна дэманструе эталён беларускай мэнтальнасьці, кірунак думак. Яна дэманструе, якім трэба быць беларусам, у якім кірунку думаць. Як марыць, як балець за нашу Беларусь. І гэтая кніжка таму будзе вельмі карысная ўсім нам, і ў першую чаргу нашым жанчынам. Калі б у нас былі такія жанчыны, як Івонка Сурвіла, у нас не было б такіх праблем з нацыянальным самасьцьвярджэньнем. Гэтая кніжка павінна як мага шырэй разысьціся. У гэтым ёсьць нейкая місія кніжкі. І калі Івонка ня можа даляцець да нас, яна даляцела да нас у выглядзе гэтай веснавой птушкі. Яна гукае вясну. Яна верыць у Беларусь. І гэта яе вера, я думаю, зьдзейсьніцца”.

Адна з удзельніц прэзэнтацыі, старшыня Рады Згуртаваньня беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" Алена Макоўская, сказала ў інтэрвію Свабодзе:

"Гэтая кніга мае вялікае значэньне, бо гэта ўспаміны дзейнага старшыні Рады БНР. Але найбольш мяне уразіла тое, што Івонка Сурвіла ў кнізе аткрываецца ня толькі як грамадзкі дзеяч, як палітык, але і як чалавек, як жанчына са сваімі пачуцьцямі, са сваімі перажываньнямі, як дачка і маці, як жонка, якая кахае свайго мужа і разам зь ім працуе. Гэта ўспаміны вельмі глыбокага чалавека, чалавека зь вельмі далікатным унутраным сьветам. Гэтыя ўспаміны таксама адкрываюць некаторыя старонкі жыцьця беларускай эміграцыі, якія да гэтага часу былі закрытыя -- напрыклад жыцьцё беларускай эміграцыі ў Даніі ці Гішпаніі на тыя часы".



Ірына Быкава, удава Васіля Быкава

Наведнікі прэзэнтацыі абмяркоўваюць кнігу

Выдавец Уладзімер Сіўчыкаў і каардынатар сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе” Аляксандар Лукашук

Выступае старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі

Старшыня Рады Згуртаваньня беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" Алена Макоўская

Гісторык Захар Шыбека

Пісьменьнік Уладзімер Арлоў

Наведнікі прэзэнтацыі слухаюць аўдыёзапіс мэмуараў Івонкі Сурвілы


Выступае бард Зьміцер Бартосік

Наведнікі сьпяваюць гімн "Магутны Божа"

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG