Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алег Гардзіенка: “Шлях Івонкі Сурвілы — незвычайны для беларусаў”


Стоўпцы — Капэнгаген — Парыж — Мадрыд — Атава — Менск. Гэта жыцьцёвы маршрут Івонкі Сурвілы — аўтаркі кнігі ўспамінаў “Дарога”.


Такі незвычайны шлях прэзыдэнта Рады Беларускай Народнай Рэспублікі выклікаў асаблівую цікавасьць да яе мэмуараў у дасьледчыка беларускай дыяспары Алега Гардзіенкі. Сваімі ўражаньнямі ён дзеліцца з нашымі слухачамі.

“Калі не памыляюся, гэта першыя ўспаміны кіраўніка Рады БНР. І гэтым успаміны Івонкі Сурвілы вельмі каштоўныя: яны дазваляюць паглядзець на ўсю гісторыю Рады, пачынаючы ад канца 40-х гадоў мінулага стагодзьдзя і сканчаючы пачаткам стагодзьдзя дваццаць першага.

Апроч таго, успаміны каштоўныя тым, што сям’я Шыманцоў, зь якой паходзіць Івонка Сурвіла, унікальная. Звычайна беларускія эмігранты 44 году, якія кіраваліся на Захад, адзіным прыпынкам на шляху ў Новы сьвет мелі Нямеччыну. Шыманцы пабывалі ў Даніі, у Францыі, Івонка Сурвіла разам з мужам Янкам Сурвілам жыла ў Гішпаніі. Гэта першыя ўспаміны пра беларускіх эмігрантаў у Даніі і ў паваеннай Францыі.

Хацелася б, каб крыху больш разгорнута было пададзена жыцьцё ў Гішпаніі ў гэтых успамінах. Бо гэта ж быў пэрыяд Франка, паступовы пераход ад дыктатуры да лібэралізацыі грамадзтва і эканомікі. Я чакаў ад успамінаў, што будзе закрануты і гэты пэрыяд жыцьця беларусаў там, як яны ставіліся да Франка. Ну, можа, гэта будзе ў наступных успамінах”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG