Спадарыня: “БНР утварылася ў 1918 годзе. 25 сакавіка абвясьцілі незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. Сярод заснавальнікаў: Вацлаў Ластоўскі, браты Луцкевічы, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Язэп Варонка”.
Спадар: “Да 1918 году, калі ўтварылася БНР на гэтай тэрыторыі сучаснай Беларусі быў проста Паўночна-заходні край, і не было краіны”.
БНР –гэта быў першы крок да незалежнасьці Беларусі
Спадарыня: “БНР – гэта напэўна, на мой погляд, першая спроба вылучыць Беларусь, таму, што заўжды Беларусь гэта была альбо частка Расеі, альбо часткай Польшчы”.
Юнак: “25 сакавіка БНР будзе дзевяноста год. БНР –гэта быў першы крок да незалежнасьці Беларусі”.
Юнак: “У нашым горадзе быў зьезд дэлегатаў, іх было каля паўтысячы, якія засьведчылі, што горад Магілёў належыць да БНР”.
Спадарыня: “Беларуская Народная Рэспубліка сталася падмуркам для існаваньня цяперашняй Рэспублікі Беларусь”.
Беларуская Народная Рэспубліка сталася падмуркам для існаваньня цяперашняй Рэспублікі Беларусь
Юначка: “БНР – гэта проста стварэньне сваёй дзяржавы як асобнага, таму што Беларусь гэта асобны народ. Гэта як ніяк павінна аб’яднаць. Адзін народ, адна культура, адна гісторыя ўсё ж такі аб’ядноўвае”.