Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Б.Хамайда: “Варта далучыцца да бел-чырвона-белага маратону”


Набліжаецца Дзень Волі – 25 сакавіка споўніцца 90 год абвяшчэньню Беларускай Народнай Рэспублікі. Як мяркуюць сустрэць гэты дзень беларусы? Якімі мерапрыемствамі варта адзначыць гэтую дату? Сёньня на гэтыя пытаньні адказвае Барыс Хамайда, віцебскі апазыцыянэр, распаўсюднік незалежнай прэсы.


Хамайда: Некалькі тыдняў таму Мірон, калі вывешваў чарговы бел-чырвона-белы сьцяг, ён адзначыў, што пачынае бел-чырвона-белы маратон, прысьвечаны найвялікшаму сьвяту – 90-м угодкам абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Было б цудоўна, каб гэтую ідэю і ініцыятыву падхапілі па ўсёй краіне. Каб пачалі вывешваць бел-чыровона-белыя сьцягі, бел-чырвона-белыя ліхтары, кветкі... Каб нагадаць: Беларусь – ёсьць. Нацыянальны колер – жыве. Мова – жыве. Вось гэта было б вельмі здорава.

Карэспандэнтка: Для Вас асабіста што азначае гэты дзень, гэтае сьвята?

Хамайда: Гэта найвялікшае сьвята, я лічу -- 90-я угодкі БНР. Я буду сустракаць яго напярэдадні каля “Сіняга дому” [будынак у цэнтры Віцебску] – там я буду пісаць першую агульнанацыянальную дыктоўку. Ну, а 25-га я таксама буду ў бел-чырвона-белых колерах. Дзе канкрэтна – пакуль сказаць не магу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG