Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Н.Шыдлоўская: “Гэта Ірына спрыяла станаўленьню Казуліна”


Ніна Шыдлоўская падчас кампаніі па выбарах прэзыдэнта Беларусі ў 2006 годзе працавала прэсавай сакратаркай кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна. Тады яна і пазнаёмілася з ягонай сям’ёй.


“Заўсёды захапляла, наколькі Ірына ўмела трымацца і падтрымліваць перадусім Аляксандра Уладзіслававіча. Гэта вельмі танклявая, вельмі разумная, вельмі мужная жанчына як раз у многім, я лічу, і паспрыяла таму, што Казулін стаў той асобай, якой ён ёсьць зараз» - кажа Ніна Шыдлоўская.

“Тое, што Казуліна так доўга не адпускалі да паміраючай жонкі, відавочна ёсьць рэакцыя аднаго чалавека, дзейнага кіраўніка нашай дзяржавы на ўсю гэтую сытуацыю. Гэта толькі з-за яго, з-за яго асабістай нянавісьці, якая адчуваецца ва ўсім, да Казуліна сытуацыя чуць не дайшла да поўнага абсурду і ўжо пачала пераходзіць чалавечае разуменьне трагічнай сытуацыі”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG