Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джордж Буш спачувае сям’і Казуліных


Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш выказаў спачуваньне былому кандыдату ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандру Казуліну з нагоды сьмерці ягонай жонкі – Ірыны. Спачуваньне выказанае і дочкам Казуліна – Вользе і Юліі.


Пра гэта паведамляе прэсавая служба Белага дому.

У паведамленьні адзначаецца, што “з-за несправядлівага заключэньня Казулін ня змог далучыцца да іншых лідэраў аб'яднанай дэмакратычнай апазыцыі Беларусі, калі яны сустракаліся з прэзыдэнтам Бушам у авальным кабінэце Белага дома 6 сьнежня 2007 году”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG