Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўрапейскім парлямэнце будуць гаварыць пра Беларусь


Дэпутаты Эўрапарлямэнту абмяркуюць сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Галоўная ўвага будзе аддадзеная гатовасьці Менску да дыялёгу з ЭЗ.


Праект рэзалюцыі па Беларусі падтрыманы большасьцю прадстаўнікоў усіх парлямэнцкіх фракцый.

У размове са “Свабодай” дэпутатка ад фракцыі зялёных Элізабэт Шродтэр заявіла, што 12 патрабаваньняў Брусэля па-ранейшаму маюць сілу:

“Усё гэта нязьменна. Бо мы ўвесь час кажам пра адпаведныя крокі насустрач адзін аднаму. Аднак з боку Лукашэнкі мы бачым нейкія сымбалічныя крокі, а не сур’ёзныя намеры.

Сярод нашых галоўных патрабаваньняў: увядзеньня мараторыю на сьмяротныя пакараньні і вызваленьне ўсіх беларускіх палітвязьняў. Утрымліваючы ў няволі апанэнтаў рэжыму, афіцыйны Менск груба парушае міжнародныя правы чалавека і заканадаўчыя нарматывы. Мы патрабуем неадкладнага вызваленьня Аляксандра Зьдзьвіжкова, Аляксандра Казуліна, усіх без выключэньня беларускіх палітвязьняў, а таксама правядзеньня парлямэнцкіх выбараў у адпаведнасьці са стандартам АБСЭ. Усё гэта вельмі важныя крокі да дэмакратыі для гэтай краіны”.

Эўрапарлямэнтары заклікаюць кіраўніцтва ЭЗ да салідарнасьці з аб’яднанай дэмакратычнай апазыцыяй і лідэрам дэмакратычнага руху Мілінкевічам, да падтрымкі грамадзянскай супольнасьці, незалежных мэдыяў, няўрадавых арганізацыяў, беларускіх студэнтаў, якія навучаюцца за мяжой, Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ў Вільні, а таксама праекту незалежнага беларускага тэлебачаньня, які ўжо дзейнічае ў Польшчы, — BelSat.

Два пункты ў праекце рэзалюцыі прысьвечаныя візавай палітыцы Эўразьвязу ў дачыненьні да беларускіх грамадзянаў. Дэпутаты заклікаюць краіны Шэнгенскага пагадненьня выкарыстаць усе магчымыя інструмэнты, каб зрабіць паездкі беларусаў у Эўропу лягчэйшымі.

“Напярэдадні адпаведны дакумэнт прыняў нямецкі Бундэстаг. Свайму ўраду дэпутаты прапанавалі падтрымаць толькі пэўныя групы беларускага грамадзтва, а ня ўсё грамадзтва ў цэлым. Іншымі словамі, палітыкі прагаласавалі за выключэньні, а не за правілы. Дэпутаты Эўрапарлямэнту ідуць тым жа шляхам?” – запыталася Свабода ў Элізабэт Шродтэр.

“Гэта ўсё ж крок у слушным напрамку, – кажа Шродтэр. – Існуе прынцыповае рашэньне ЭЗ — падвысіць візавыя кошты, каб зьнізіць наплыў у эўрапейскія краіны, бо такая праблема існуе. Зь іншага боку, у рамках палітыкі эўрапейскага суседзтва ёсьць жаданьне ўрэгуляваць візавую палітыку. Таму мы хочам, каб тыя беларусы, якія прадстаўляюць грамадзянскую супольнасьць, ня мелі б складанасьцяў з наведваньнем краін ЭЗ. І якраз на гэтым грунтуецца наша прапанова да эўрапейскіх ўрадаў. Размова ідзе пра тое, каб візавыя кошты ня сталі непад’ёмнымі для некаторых катэгорыяў грамадзтва, І наша прапанова да эўрапейскага кіраўніцтва — якраз у гэтым напрамку”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG