Ад 1 ліпеня шэнгенскія візы патаньнелі для беларусаў з 80 да 35 эўра, але аформіць іх па-ранейшаму праблематычна.
31 дэпутат Эўрапарлямэнту — прадстаўнікі розных яго фракцыяў — зьвярнуліся да Эўракамісіі і ўсіх дзяржаваў-удзельніц Эўразьвязу перагледзець рашэньне 2016 году аб зьняцьці санкцыяў з шэрагу беларускіх чыноўнікаў і кампаніяў.
Колькасьць літоўцаў, якія лічыць Беларусь сяброўскай дзяржавай, зьнізілася да 44% у 2020 годзе з 55% чатыры гады таму.
Тшаскоўскага гатовыя падтрымаць 47,2% выбарнікаў, дзейнага прэзыдэнта Дуду — 45,9%.
Новы закон прыняты парлямэнтам краіны.
Сябра нямецка-беларускай парлямэнцкай групы Маргарэт Баўзэ пракамэнтавала для DW сытуацыю ў Беларусі перад выбарамі прэзыдэнта і запатрабавала неадкладнага вызваленьня палітвязьняў.
Выканаўшы рашэньне Стакгольмскага арбітражнага суду, «Газпром» пералічыў на рахунак нафтагазавай кампаніі PGNiG 1,5 мільярда.
«Некаторыя вернуцца дадому, а некаторыя будуць накіраваныя ў іншыя месцы. Польшча стане адным з такіх месцаў».
Рада Эўрапейскага Зьвязу назвала 14 краін, зь якімі рэкамэндавана адкрыць межы з 1 ліпеня. З краін былога СССР у сьпіс увайшла Грузія.
У першым туры перамог Анджэй Дуда (43,5%), другім быў Рафал Тшаскоўскі (30,46%), а выніковая яўка склала 64,51%. У мясцовасьці Сарбінова ў Заходняй Памераніі яўка перавысіла 100%.
Аляксандар Лукашэнка павіншаваў прэзыдэнта Латвіі Эгілса Лэвітса з 65-годзьдзем.
Рада Эўразьвязу працягнула эканамічныя санкцыі ў дачыненьні да Расеі на паўгода — да 31 студзеня 2021-га.
«Хто яны, каб паспрабаваць навязаць сябе пагрозамі? — заявіў Мадура. Мы разьбяромся праз 72 гадзіны... ёй дадуць самалёт, каб паляцець».
Ці працуе вобраз Лукашэнкі як абаронцы сувэрэнітэту ад замежнай навалы? Ці атрымалася ў яго спыніць «спакойнае расхістваньне сытуацыі»? Ці варта заклікаць людзей на Плошчу без гарантыяў посьпеху?
Сёньня ў Польшчы апошні дзень перадвыбарчай кампаніі перад прэзыдэнцкімі выбарамі, якія адбудуцца ў нядзелю, 28 чэрвеня. Гэта апошні дзень, калі кандыдаты па ўсёй краіне прадстаўляюць выбарнікам свае праграмы і імкнуцца пераканаць галасаваць за іх.
Прапануюць зьвязаць перамовы аб праграме «Ўсходняга партнэрства» з выкананьнем прынцыпу свабоды слова.
На пытаньне, ці не спрабуе амэрыканская адміністрацыя тым самым скіраваць нейкі сыгнал Расеі, Дональд Трамп падкрэсьліў, што Масква атрымлівае «вельмі ясны сыгнал».
Прэмʼер-міністар Баўгарыі Бойка Барысаў будзе аштрафаваны на 300 леваў (каля 150 эўраў) за зьяўленьне бяз маскі ў царкве, паведаміла міністэрства аховы здароўя краіны.
«Турэмнае зьняволеньне двух кандыдатаў на будучых прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі, а таксама затрыманьне грамадзян і журналістаў на дэманстрацыях апошніх дзён у іх падтрымку супярэчаць міжнародным абавязаньням Беларусі».
Калі Лукашэнка ня вызваліць палітычных канкурэнтаў і не забясьпечыць правядзеньня дэмакратычных выбараў, Эўразьвяз можа ўвесьці супраць беларускага кіраўніцтва санкцыі.
У сваім акаўнце у Фэйсбуку МЗС Беларусі паведамляе: «30-дзённы бязьвізавы рэжым уезду праз пункт пропуску Нацыянальны аэрапорт Мінск для грамадзян 74 краін захоўваецца».
Затрыманьні мірных дэманстрантаў, журналістаў і актывістаў апазыцыі ў Беларусі павінны быць спыненыя, заявіў вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Барэль.
«Міліцыя ставілася да нашых журналістаў як да злачынцаў, затрымлівала іх, калі яны паведамлялі ў жывым эфіры пра падзеі, зьвязаныя з выбарамі» — гаворыцца ў заяве выканаўцы абавязкаў прэзыдэнта Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Дэйзі Сындэлар.
Эўрапарлямэнт 19 чэрвеня ўхваліў рэкамэндацыі наконт дапамогі шасьці краінам-удзельніцам праграмы «Ўсходняга партнэрства» на пэрыяд 2021–2027 гг.
Жузэп Барэль, высокі прадстаўнік ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі, заклікаў беларускія ўлады забясьпечыць рэальныя канкурэнтныя ўмовы ў перадвыбарнай кампаніі.
«Адбудзецца канфэрэнцыя высокага ўзроўню на гэтую тэму. Гэта крок наперад, але яшчэ не канец дыскусіі. Вядома, мы яшчэ не прыйшлі да нашай мэты, але гэта нешта новае».
«Беларускія ўлады павінныя забясьпечыць прадстаўнічую і канкурэнтную палітычную барацьбу на выбарах у жніўні», — заявіла кіраўніца Эўракамісіі Урсуля фон дэр Ляен сёньня на прэсавай канфэрэнцыі па выніках саміту "Усходняга партнэрства".
Эўрадэпутатка Мірыям Лексман са Славаччыны заклікала эўрапейскіх кіраўнікоў «паслаць выразны мэсыдж» прэзыдэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку ў сувязі зь перасьледам сваіх апанэнтаў у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі.
Чаму Аляксандар Лукашэнка ня будзе ўдзельнічаць у саміце, а замест яго дзяржаву прадставіць другая асоба, не паведамляецца.
Паводле Енса Столтэнбэрга, краіны-чальцы NATO закупяць комплексы Patriot і зьнішчальнікі пятага пакаленьня.
56% незадаволеныя тым, як працуе дэмакратыя ў Беларусі. 60% ня маюць аптымізму наконт будучыні Беларусі.
Цяпер, калі Беларусь уваходзіць у кампанію выбараў прэзыдэнта, асабліва важна, каб асноўныя правы і свабоды былі цалкам выкананыя. Такую пазыцыю ў камэнтары Tut.by выказаў амбасадар Эўразьвязу ў Беларусі Дырк Шубэль.
Як выглядае беларуская выбарчая кампанія з Кіева? Які вынік беларускіх выбараў будзе адпавядаць нацыянальным інтарэсам Украіны? З такімі пытаньнямі мы зьвярнуліся да Канстанціна Бандарэнкі, кіраўніка фонду «Ўкраінская палітыка»
Тэарэтычна, на караблі можна будзе дабрацца ад Коўна да Чорнага мора.
Ад панядзелка 15 чэрвеня Нямеччына спыніла кантроль на сваіх межах, які ўводзіла праз пандэмію каранавірусу. Уся кантынэнтальная Францыя цяпер адкрытая — у тым ліку Парыж.
У Францыі адбыўся пажар на атамнай падводнай лодцы Perle. Яна праходзіла тэхнічнае абслугоўваньне на базе ваенна-марскіх сілаў у Тулёне, паведамляе газэта Le Figaro.
Эўракамісія рэкамэндавала краінам ЭЗ, якія ўваходзяць у Шэнгенскую зону, пачаць з 1 ліпеня паэтапнае адкрыцьцё зьнешніх межаў, закрытых зь сярэдзіны сакавіка ў сувязі з каранавіруснай пандэміяй.
«Зь любымі такімі краінамі, як Беларусь, дзе хваробу адмаўляюць і дзе гучыць вельмі дзіўная рыторыка, я думаю, вельмі небясьпечна сьпяшацца адкрываць межы»
Прадстаўнік адміністрацыі ЗША, знаёмы з сытуацый, заяўляе, што ідэя была асуджаная на правал з самага пачатку.
У межах глябальнай кампаніі #BlackLivesMatter, выкліканай сьмерцю афраамэрыканца Джорджа Флойда ў ЗША, набірае абароты рух за знос помнікаў гістарычным асобам, якіх абвінавачваюць у расізьме і злачынствах супраць чарнаскурых.
Сустрэча Каардынацыйнай групы Беларусь-Эўразьвяз і чарговы раўнд дыялёгу ў правах чалавека, якія павінны былі адбыцца гэтым летам, перанесеныя на восень праз пандэмію COVID-19.
Прэс-сакратар Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў Пітэр Стана пракамэнтаваў пазыцыі Эўразьвязу адносна абвінавачваньняў, вылучаных супраць Сяргея Ціханоўскага і іншых актывістаў у Беларусі.
«Беларускі рэжым сваіх абяцаньняў не выканаў»
У Польшчы афіцыйна працуе каля 42 тысяч беларусаў, спасылаецца на афіцыйныя дадзеныя wyborcza.pl.
Ці могуць дасягнуць паразуменьня Лукашэнка і апазыцыя? Які вынік выбарчай кампаніі пагражае незалежнасьці Беларусі? Ці стане Беларусь падчас выбараў арэнай геапалітычнага спаборніцтва паміж Расеяй і Захадам?
На заклік грамадзкай арганізацыі "Беларускі дом" каля 200 чалавек 6 чэрвеня прыйшлі да амбасады Беларусі ў Варшаве, паведаміў Свабодзе актывіст арганізацыі Алесь Зарамбюк.
Больш за 40 грузавікоў даставілі ў Менск апараты штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, лекі, маскі, антысэптыкі і тэсты.
Падчас візыту ў Менск 5 чэрвеня прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан заявіў, што надышоў час скасаваць санкцыі Эўразьвязу супраць Беларусі і атачэньня Аляксандра Лукашэнкі.
Амбасады ЗША і Вялікай Брытаніі і прадстаўніцтва Эўразьвязу заклікалі ўлады Беларусі прыняць уcе захады для правядзеньня «бясьпечных, мірных, свабодных і справядлівых выбараў і забесьпячэньня асноўных свабодаў».
Жузэп Барэль пацьвердзіў «моцную прыхільнасьць» Брусэлю да палітыкі «выбудоўваньня агульнай прасторы дэмакратыі, росквіту і стабільнасьці» з шасьцю краінамі «Ўсходняга партнэрства».
Загрузіць яшчэ