Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя заклікала Беларусь захоўваць свабоду слова і дэманстрацыяў


Горадня, 19 чэрвеня, ілюстрацыйнае фота
Горадня, 19 чэрвеня, ілюстрацыйнае фота

Міністэрства замежных справаў Францыі заклікала Беларусь выконваць свае міжнародныя абавязаньні і забясьпечыць захаваньне свабоды слова і дэманстрацыяў, паведамляе БелаПАН.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

«Турэмнае зьняволеньне двух кандыдатаў на будучых прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі, а таксама затрыманьне грамадзян і журналістаў на дэманстрацыях апошніх дзён у іх падтрымку супярэчаць міжнародным абавязаньням Беларусі як удзельніцы Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе», — сказана ў заяве францускага замежнапалітычнага ведамства.

18 і 19 чэрвеня ў Беларусі прайшлі акцыі салідарнасьці з арыштаванымі ў пэрыяд збору подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты, у тым ліку з прэтэндэнтам на пасаду прэзыдэнта экс-старшынём праўленьня «Белгазпрамбанку» Віктарам Бабарыкам і відэаблогерам Сяргеем Ціханоўскім. Апошні ў сярэдзіне траўня праз адміністрацыйны арышт ня змог падаць дакумэнты на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы, у выніку чаго на выбары пайшла яго жонка (блогер узначаліў яе ініцыятыўную групу), з 29 траўня ён знаходзіцца пад вартай як фігурант крымінальнай справы, узбуджанай за гвалт у дачыненьні да супрацоўнікаў міліцыі.

Акрамя таго, 19 чэрвеня на 15-дзённы арышт засудзілі прэтэндэнта на найвышэйшую дзяржаўную пасаду старшыню руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча, якога вінавацілі ва ўдзеле ў мітынгу, не зьвязаным з выбарчай кампаніяй. Пакуль Губарэвіч знаходзіцца на свабодзе. У знак пратэсту супраць рэпрэсіяў ён заявіў аб выхадзе з кампаніі.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG