Уведзеныя ўрадам і Нацбанкам Беларусі абмежаваньні на валютным рынку перашкаджаюць пранікненьню на беларускі рынак расейскіх тавараў, лічаць у пасольстве Расеі ў Менску. «Гэтае рашэньне, вядома, будзе напружваць гандлёвыя адносіны Беларусі з Расеяй, будзе перашкаджаць пранікненьню расейскіх тавараў на беларускі рынак», — заявіў дарадца па эканамічных пытаньнях амбасады Расеі ў Беларусі Андрэй Кузьняцоў. Ці можна сказаць, што гэтае рашэньне Менску можа прывесьці да нейкай гандлёвай вайны паміж Беларусьсю і Расеяй? Які прысуд беларускія ўлады могуць даць двум грамадзянам Расеі, затрыманым у справе падзеяў 19 сьнежня? На гэтыя пытаньні адказвае дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш.