«Калі я чытаў і Быкава, і Арлова, то адчуваў, што такая проза, такая творчасьць мусіць быць цікавай і для ўкраінскага чытача. А паколькі ва Ўкраіне мала хто чытае па-беларуску, мне захацелася падзяліцца сваёй чытацкай радасьцю са сваімі суайчыньнікамі».