Ігар Карней, Менск Як паўплываў рост заробкаў на настрой людзей? Ці адчуваецца тэндэнцыя пераходу традыцыйна савецкага грамадзтва ў спажывецкае? Як гэта ўплывае на палітычныя працэсы ў краіне? Тэму абмяркоўваюць былы старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі, адзіны кандыдат ад аб’яднанай апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах 2001 году Ўладзімер Ганчарык і былы міністар працы, былы намесьнік кіраўніка Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў Аляксандар Сасноў.