Юры Дракахруст, Прага Днямі 7 маладых апазыцыйных палітыкаў на “круглым стале” у газэце “Наша ніва” абвясьцілі новы палітычны праект, заявіўшы пра гатоўнасьць “узяць адказнасьць за краіну”. Іх прапановы прадугледжваюць, прынамсі, што Аляксандар Мілінкевіч павінен стаць лідэрам новага дэмакратычнага руху. У чым палягаюць прапановы новага пакаленьня беларускіх палітыкаў? Як ставяцца да іх кіраўнікі палітычных партыяў? Дыскусію на гэтыя тэмы вядуць у “Экспэртызе Свабоды” адзін з удзельнікаў “круглага стала” ў “Нашай ніве”, старшыня міжнароднай камісіі БНФ Ігар Лялькоў і намесьнік старшыні АГП Яраслаў Раманчук.