Іна Студзінская, Менск Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды» Эфір 20-га студзеня Чым абумоўлена жорсткае абыходжаньне міліцыянтаў з грамадзянамі? Чаму людзі, надзеленыя ўладай, дазваляюць сабе зьбіваць іншых, зьдзекавацца, абражаць? Чаму сьледчыя дамагаюцца прызнаньняў у затрыманых, нават яшчэ не прызнаных вінаватымі, выкарыстоўваючы катаваньні? Якога паходжаньня жорсткасьць і агрэсіўнасьць прадстаўнікоў сілавых структур? Ці дасканалае беларускае заканадаўства? Ці былі выпадкі пакараньня міліцыянтаў за зьдзекі, катаваньні грамадзян? Ці магчыма выкараніць міліцэйскі гвалт?
Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць праваабаронца, выканаўчы дырэктар Беларускага Хэльсынскага Камітэту Алег Гулак і псыхоляг Жана Міцкевіч.