Сёньня спаўняецца год пасьля абраньня Барака Абамы прэзыдэнтам ЗША. Ці апраўдаў новы амэрыканскі лідэр спадзяваньні, што ўскладаліся на яго ва ўсім сьвеце? Ці можна казаць, што “абамаманія” скончылася – як у ЗША, гэтак і ў іншых краінах? Чаму за мінулы год сам Барак Абама ніякім чынам ня выказаў свайго стаўленьня да беларускіх праблемаў? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы “Экспэртыза Свабоды” адказваюць: з ЗША – дырэктар Беларускага інстытуту навукі і мастацтва Вітаўт Кіпель, зь Менску – палітоляг Андрэй Фёдараў. Вядзе перадачу Віталь Цыганкоў.