Якой можа быць формула міру ва Ўкраіне паводле Трампа? Ці знойдзецца ў гэтай формуле месца для Беларусі? Наколькі магчыма, што Трамп заключыць угоду з Лукашэнкам, і якой можа быць гэтая ўгода?
Ці ёсьць прынцыповая розьніца — галасаваць супраць усіх ці цалкам байкатаваць абвешчаную ўладамі прэзыдэнцкую кампанію? Ці можа выбар тактыкі на нешта паўплываць, калі гадамі выбары не былі сумленнымі і калі амаль з кожнай выбарчай кампаніяй міжнародныя арганізацыі адзначалі пагаршэньне іх умоваў?
Галасаваць супраць усіх ці цалкам байкатаваць абвешчаную ўладамі прэзыдэнцкую кампанію? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца намесьнік прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў пытаньнях транзыту ўлады Арцём Брухан і прадстаўнік руху «Вольная Беларусь», палітоляг Павал Вусаў.
Што адбываецца, калі заключаеш угоду з рэжымам і вяртаесься на радзіму. Пра актуальнае гучаньне рамана Сашы Філіпенкі для беларусаў пагаворым з самім пісьменьнікам. Спэктакль паводле «Крэмулятара» неўзабаве пакажуць у Празе.
Падчас усеагульнага распаўсюджваньня тэлевізараў і кампутараў, час, праведзены намі седзячы перад гаджэтамі, можа сур’ёзна ўплываць на здароўе. The New York Times расказвае, якія рызыкі для здароўя нясе доўгае сядзеньне.
Чаму менавіта былую прэс-сакратарку МУС выбралі на ролю фармальнай суперніцы Лукашэнкі? Як патлумачыць зьяўленьне Канапацкай у кампаніі? І ці мае прапагандысцкі эфэкт уладны флэшмоб «Надо»? Адказвае кіраўніца ініцыятывы «Сумленныя людзі», былая віцэ-сьпікерка Каардынацыйнай рады Алена Жываглод.
Як вызначаюць спойлераў Лукашэнкі на выбарах 2025 году? Чаму менавіта былую прэс-сакратарку МУС выбралі на ролю фармальнай суперніцы Лукашэнкі? Як патлумачыць зьяўленьне Канапацкай у кампаніі? І ці мае прапагандысцкі эфэкт уладны флэшмоб «Надо»?
Амэрыканіст, дарадца Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі тлумачыць, чаму беларусам варта сачыць за выбарамі ў ЗША, якія адбудуцца ўжо праз тыдзень. Якімі інструмэнтамі ўплыву на сытуацыю ў Беларусі валодае Амэрыка і чым адрозьніваюцца стратэгіі Камалы Гарыс і Дональда Трампа.
Пра сувязь «Ночы расстраляных паэтаў» зь цяперашнім днём у праграме «ПіК Свабоды» расказвае гісторык Цімафей Акудовіч.
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў Менску расстралялі больш за 100 дзеячаў беларускай культуры, мастацтва і навукі. Гэтая дата засталася ў беларускай гісторыі як «Чорная ноч» альбо «Ноч расстраляных паэтаў». Пра яе сувязь зь цяперашнім днём расказвае гісторык Цімафей Акудовіч.
Суд Мядзельскага раёну прызнаў экстрэмісцкай старонку ў сацыяльнай сетцы Х (былым Твітэры), якая належыць францускаму дэпутату Фрэдэрыку Пэці. У парлямэнце Францыі Пэці ўзначальвае групу падтрымкі дэмакратычнай Беларусі.
Суд Мядзельскага раёну прызнаў экстрэмісцкай старонку ў сацыяльнай сетцы Х (былым Твітэры), якая належыць францускаму дэпутату Фрэдэрыку Пэці. У парлямэнце Францыі Пэці ўзначальвае групу падтрымкі дэмакратычнай Беларусі. Фрэдэрык Пэці госць праграмы «ПіК Свабоды».
З разьвіцьцём мэдыцыны і распаўсюджваньнем навуковых ведаў пра здароўе роля, якую адыгрывае ў нашым арганізьме халестэрын, стала зразумелаю для самых шырокіх колаў людзей. Высокі ўзровень гэтага рэчыва нясе значныя пагрозы для здароўя.
Міжнародны дзень карэктара адзначаецца 27 кастрычніка — у памяць Эразма Ротэрдамскага, які быў ня толькі філёзафам, але й адным з самых пільных карэктараў у гісторыі. І мы сёньня адчуем смак і адказнасьць гэтае важнае працы. Тэст на вылоўліваньне моўных агрэхаў!
Галасаваць супраць усіх, цалкам байкатаваць або аддаць голас за Алега Гайдукевіча. Так сёньня выглядаюць прапановы дэмакратычных сілаў на прэзыдэнцкія выбары, якія ўлады прызначылі на 26 студзеня.
Галасаваць супраць усіх, цалкам байкатаваць або аддаць голас за Алега Гайдукевіча. Так сёньня выглядаюць прапановы дэмакратычных сілаў на прэзыдэнцкія выбары, якія ўлады прызначылі на 26 студзеня. Госьць “ПіКу Свабоды” – сябра Каардынацыйнай Рады, блогер Аляксандар Кныровіч.
На якіх умовах Лукашэнка можа вызваліць палітвязьняў да 26 студзеня? Што адбываецца падчас непублічных перамоваў прадстаўнікоў заходніх краінаў з прадстаўнікамі рэжыму? І якая тут можа быць роля дэмакратычных сілаў?
Суразмоўцы Ганны Соўсь у "Піку Свабоды"— Валер Кавалеўскі, кіраўнік Агенцтва Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва, і Вольга Гарбунова, былая палітзьняволеная, грамадзкая дзяячка, заснавальніца дабрачыннага фонду падтрымкі «21 траўня».
Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца праз тры месяцы. Іх прызначылі на 26 студзеня наступнага году. Куды так сьпяшаюцца ўлады і што прапануе дэмакратычная апазцыя.
Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца праз тры месяцы. Іх прызначылі 26 студзеня наступнага году. Куды так сьпяшаюцца ўлады і што прапануе дэмакратычная апазцыя. Госьця «ПіКу Свабоды» - палітоляг Роза Турарбекава.
Амбасадар Расеі ў Беларусі Барыс Грызлоў у інтэрвію РИА «Новости» заявіў, што Крэмль дапаможа рэжыму Лукашэнкі ў выпадку «дэстабілізацыі сытуацыі», а таксама расказаў аб праекце дамовы пра гарантыі бясьпекі паміж Масквой і Менскам.
Барыс Грызлоў заявіў, што Крэмль дапаможа рэжыму Лукашэнкі ў выпадку «дэстабілізацыі сытуацыі», а таксама расказаў аб праекце дамовы пра гарантыі бясьпекі паміж Масквой і Менскам. У праграме «ПіК Свабоды» заявы Грызлова камэнтуе шэф-рэдактар аддзелу навінаў выданьня Insider Цімур Алеўскі.
З сузаснавальнікам Беларускага свабоданага тэатру Мікалаем Халезіным гаворым пра амэрыканскую прэм’еру спэктакля пра алімпійку Кацярыну Сныціну, а таксама пра тое, што можа стаяць за візытам у Беларусь прадстаўніка Дзярждэпартамэнту ЗША і заявамі Лукашэнкі пра «перамовы з прадстаўнікамі Захаду».
З сузаснавальнікам Беларускага свабоднага тэатру і рэжысэрам пастаноўкі «KS6: SMALL FORWARD» Мікалаем Халезіным гаворым пра амэрыканскую прэм’еру спэктакля пра алімпійку Кацярыну Сныціну, а таксама пра тое, што можа стаяць за візытам у Беларусь прадстаўніка Дзярждэпартамэнту ЗША.
Шмат хто з нас чуў ці чытаў рэкамэндацыі экспэртаў аб тым, што капуста брокалі вельмі карысная. Лічыцца, што брокалі падтрымлівае здароўе сэрца і касьцей, а таксама зьніжае рызыку раку. Але ня ўсім падабаецца яе смак.
Госьця «ПіКу Свабоды» - юрыстка-міжнародніца, кандыдатка юрыдычных навук Кацярына Дзяйкала. Яна разважае пра тое, ці зьяўляецца Беларусь дзяржавай-агрэсарам з пункту гледжаньня міжнароднага права, ці прызнае Захад легітымнасьць Лукашэнкі і паводле якой схемы можа ўсталёўвацца законнасьць у Беларусі.
Ці гатовыя дэмакратычныя сілы Беларусі адмовіцца ад ціску на рэжым Лукашэнкі? Ці дапамаглі б вяртаньне ў Менск заходніх паслоў і дыялёг з уладай вызваліць палітвязьняў і зьменшыць расейскі ўплыў унутры краіны?
Ці гатовыя дэмакратычныя сілы Беларусі адмовіцца ад ціску на рэжым Лукашэнкі? Ці дапамагло б гэта вызваліць палітвязьняў і ці зьменшыла б расейскія ўплывы ўнутры краіны? І ці ёсьць у беларускіх дэмакратычных сілаў рычагі ўплыву? Гутарка з галоўным дарадцам Сьвятланы Ціханоўскай Франакам Вячоркам.
Дзеля чаго рабілася інтэрвію Ксеніі Сабчак з Раманам Пратасевічам і ці дасягнутая пастаўленая мэта? Як расейская прапаганда канкуруе зь беларускай і як гэта зьвязана з выбарчай кампаніяй у Беларусі ў 2025 годзе?
Дзеля чаго рабілася інтэрвію Ксеніі Сабчак з Раманам Пратасевічам і ці дасягнутая пастаўленая мэта? Гаворым з дасьледчыцай прапаганды, мэдыяэкспэрткай, доктаркай філялягічных навук Ірынай Сідорскай і мэдыяэкспэрткай, рэдактаркай выданьня «План Б», былой палітзьняволенай Вольгай Лойкай.
У Дзень маці судзяць маці дваіх дзяцей Паліну Шарэнду-Панасюк. Палітзьняволенай пагражае яшчэ 1 год няволі ў дадатак да тых амаль ужо чатырох гадоў, якія яна адбыла. Ад каго залежыць вызваленьне Паліны? Чаму для ўладаў важны ейны кейс і чаму яе не вызваляюць і падаўжаюць ёй тэрміны?
У Дзень маці судзяць маці дваіх дзяцей Паліну Шарэнду-Панасюк. Палітзьняволенай пагражае яшчэ 1 год няволі ў дадатак да тых амаль ужо чатырох гадоў, якія яна адбыла. Ад каго залежыць вызваленьне Паліны? Адказваюць муж Паліны Андрэй Шарэнда і Марына Касінерава, прадстаўніца ініцыятывы dissidentby.
Шмат хто з тых, хто вядзе актыўны лад жыцьця і наведвае спартовыя залі, ня рэдка мае праблемы з плянаваньнем прыёмаў ежы. Экспэрты кажуць, што час прыёму ежы можа паўплываць як на прадукцыйнасьць арганізму, так і на яго аднаўленьне.
У праграме «ПіК Свабоды» былы дэпутат Вярхоўнага Савету і публіцыст Сяргей Навумчык ацэньвае прызнаньне сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру японскай арганізацыі «Ніхон Хіданкё», а таксама разважае пра апошнія заявы Зянона Пазьняка наконт Віктара Бабарыкі і Марыі Калесьнікавай.
Сьледчы камітэт арыштаваў на Піншчыне хату кіраўніка «Белсату» Аляксея Дзікавіцкага. Перад гэтым рэжым Лукашэнкі назваў тэлеканал «экстрэмісцкай арганізацыяй». Непажаданай арганізацыяй канал абвясьцілі і ў Расеі.
Сьледчы камітэт Беларусі арыштаваў на Піншчыне хату кіраўніка тэлеканалу «Белсат» Аляксей Дзікавіцкага. Перад гэтым рэжым Лукашэнкі прызнаў канал экстрэмісцкай арганізацыяй. Непажаданай арганізацыяй канал абвясьцілі і ў Расеі. Пра праблемы «Белсату» і яго кіраўніка гаворым у эфіры «ПіКу Свабоды».
За што насамрэч Лукашэнка атрымаў найвыйшэйшую расейскую ўзнагароду? Ад якой прапановы ці загаду Пуціна яму будзе немагчыма адмовіцца? Публічныя і непублічныя вынікі чарговага візыту кіраўніка Беларусі ў Маскву абмяркоўваем у штодзённым эфіры «ПіК Свабоды» з палітычным аналітыкам Вадзімам Мажэйкам.
Ад якой прапановы ці загаду Пуціна Лукашэнку будзе немагчыма адмовіцца? Публічныя і непублічныя вынікі чарговага візыту кіраўніка Беларусі ў Маскву абмяркоўваем у штодзённым эфіры «ПіК Свабоды» з палітычным аналітыкам Вадзімам Мажэйкам.
Ці зайздросьцяць Лукашэнку калегі па СНД? Хто, акрамя яго, гатовы падтрымліваць Расею? Чаму прэм'ер Армэніі сеў за стол СНД з Лукашэнкам? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных спраў Рыгор Ніжнікаў.
Ці зайздросьцяць Лукашэнку калегі па СНД? Хто, акрамя яго, гатовы падтрымліваць Расею? Чаму прэм’ер Армэніі, нягледзячы на свае папярэднія заявы, сеў за адзін стол з Лукашэнкам?
Украінскі дэпутат на Форуме свабоднай Расеі прапанаваў перанесьці баявыя дзеяньні на тэрыторыю Беларусі, каб гэта была супольная апэрацыя з прадстаўнікамі беларускай грамадзкасьці і каб нехта зь беларускіх лідэраў быў гатовы ўзяць на сябе ўладу.
Украінскі дэпутат Алег Дунда прапанаваў перанесьці баявыя дзеяньні на тэрыторыю Беларусі. У праграме “ПіК Свабоды” прапанову абмяркоўваем з былым намесьнікам камандзіра палку Каліноўскага Вадзімам Кабанчуком, і з украінскім палітолягам, дырэктарам Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўгенам Магдам.
Шмат у каго з нас падчас працы ці доўгага чытаньня ўзьнікае пачуцьцё стомленасьці вачэй, у некаторых яны нават пачынаюць балець. У новай публікацыі The New York Times экспэрты дзеляцца парадамі, як такі дыскамфорт аблегчыць.
Ці павінна вызваленьне палітвязьняў быць найвышэйшым прыярытэтам для дэмакратычных сілаў? Што Лукашэнка хоча атрымаць у абмен на палітвязьняў? Чаму Менск дамагаецца, каб па Анджэя Пачобута прыехаў міністар замежных справаў Польшчы Сікорскі?
Ці павінна быць вызваленьне палітвязьняў найвышэйшым прыярытэтам? Чаго хоча Лукашэнка ў абмен на палітвязьняў? Чаму афіцыйны Менск дамагаецца, каб па зьняволенага Андрэя Пачобута прыехаў польскі міністар Сікорскі? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае правабаронца, былы палітвязень Леанід Судаленка.
Іран уначы выпусьціў па Ізраілі каля 180 балістычных ракет. У Тэгеране заявілі, што гэта адказ на гібель хаўрусьнікаў Ірану ў барацьбе з Ізраілем, лідэраў груповак ХАМАС і «Хэзбала». Да чаго імкнуцца бакі канфлікту і як гэта бачаць у Менску, каго падтрымліваюць?
Загрузіць яшчэ