Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ і расейская разьведка нешта рыхтуюць? Каму трэба КР і парэшткі Вітаўта

Іван Тэртэль (зьлева) і Сяргей Нарышкін. Каляж
Іван Тэртэль (зьлева) і Сяргей Нарышкін. Каляж

У «ПіКу свабоды» Дзьмітры Гурневіч і ягоныя госьці падсумоўваюць галоўныя падзеі тыдня.

  • Навошта Іван Тэртэль і Сяргей Нарышкін сустракаліся ў Калінінградзе? Там прайшла сустрэча кіраўніцтва КДБ Беларусі і СВР Расеі.
  • 11–17 траўня адбудуцца выбары ў Каардынацыйную Раду чацьвёртага скліканьня. Навошта яна патрэбная і каму?
  • Літоўскі дасьледчык назваў месца, дзе, імаверна, знаходзяцца парэшткі князя Вітаўта. Ці можна параўнаць гэта з выяўленьнем парэшткаў Каліноўскага і хто Вітаўт у беларускай гісторыі?

00:00 Каардынацыя спэцслужбаў Расеі і Беларусі супраць Захаду – рэальныя пагрозы ці інфармацыйная стратэгія
08:43 Чаму заявы пра «пагрозы з боку Захаду» гучаць у той час, калі Беларусь нармалізуе адносіны з ЗША
14:37 Навошта Лукашэнку патрэбна «ваенная гістэрыя»
16:40 Ці ёсць падставы для трывогі ў грамадства
21:30 Выбары ў Каардынацыйную раду — рэальны палітычны інструмэнт ці сымбалічны акт
32:32 Магчыма, знойдзеныя парэшткі князя Вітаўта. Чаму гэтая постаць дагэтуль выклікае дыскусіі

Цыганкоў пра сустрэчу Тэртэля і Нарышкіна

«Грунтуючыся на фактах, мы ня бачым ніякіх рэальных прычынаў падрыхтоўкі Беларусі ці Расеі да вайны супраць суседзяў. Мы б гэта ўбачылі, калі б было перасоўваньне войскаў, павелічэньне канцэнтрацыі дронаў і г.д. Але такія заявы людзей вельмі хвалююць. Я думаю, што гэта ўсё рытарычныя заявы. Аляксандар Лукашэнка нават не павялічыў ваенны бюджэт на 2026 год. Ён на некалькі сотняў мільёнаў меншы. Гэта рыторыка найперш для Пуціна, каб паказаць, што Беларусь нібыта рыхтуецца, робіць, што можа, падымае войскі і гатовая на любыя подзьвігі».

Цыганкоў пра выбары ў Каардынацыйную Раду

«Адбываецца дэпалітазацыя нават тых беларусаў, якія жывуць па-за межамі Беларусі і якія вымушаныя былі зьехаць. Людзі прымаюць меншы ўдзел у акцыя, розных імпрэзах. Зьніжаецца колькасьць людзей, якія выходзілі 25 сакавіка. Я прагназаваў гэта і ў 2025 годзе, што і крытыка Ціханоўскай будзе з часам павялічвацца. Але КР нам патрэбная. Ня толькі як протапарлямэнт, як правобраз Вярхоўнага савету. КР удзельнічае ў розных міжнародных структурах, прадстаўляе дэмакратычную Беларусь. І тое, што рэжым пагражае гэтым людзям, таксама сьведчыць пра іх уплыў. Здавалася б, калі яны ніхто, дык не зьвяртайце ўвагу».

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць істотныя падзеі з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG