Чаму збор Паўла Севярынца на грамадзкую дзейнасьць стаў пасьпяховым, а леташні збор Сяргея Ціханоўскага на зрынаньне рэжыму праваліўся? Каму і на што беларусы гатовыя даваць грошы? Як дапамагчы іншым, не падставіўшы сябе пад удар?
Чаму адзін чалавек ужо тры дзесяцігодзьдзі раздражняе Аляксандра Лукашэнку мацней за дзясяткі іншых апанэнтаў?
Амбасадар Украіны ў Вашынгтоне Вольга Стэфанішына паведаміла, што атрымала дэмарш (афіцыйнае дыпляматычнае апавяшчэньне) ад Дзярждэпартамэнта ЗША пасьля нападу ўкраінскіх дронаў па інфраструктуры Касьпійскага трубаправоднага кансорцыюма (КТК) у порце Новарасійска ў лістападзе 2025 года.
Міністэрства па падатках і зборах апублікавала інфармацыю аб новых цэнах, якія вытворцы і імпарцёры тытуню выставяць курцам з 1 сакавіка. Яны вырастуць амаль на ўсе віды.
На Кіпры запусьцілі асацыяцыю CYGMA — Cyprus Game Developers Association, якая будзе прадстаўляць і разьвіваць індустрыю распрацоўкі гульняў у краіне.
Лідэр КНДР Кім Чэн Ын даручыў сваёй дачцэ Кім Чжу Э кіраваць Галоўным ракетным упраўленьнем краіны. Аб гэтым піша газэта The Chosun Daily са спасылкай на высокапастаўленага ўрадавага чыноўніка, знаёмага з дадзенымі выведкі.
Мэты санкцыяў ЭЗ — пазбавіць рэжым Лукашэнкі даходаў і зьменшыць яго магчымасьці дапамагаць расейскай агрэсіі супраць Украіны, а ня зьвесьці да нуля гандаль Беларусі і ЭЗ — тлумачыць прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) у эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка.
Справа «Альгерда Л.» зьвязаная з гандлем наркотыкамі і зброяй, а таксама шэрагу іншых злачынстваў, у тым ліку выкананьні заданьняў расейскіх спэцслужбаў. Адзін з падазраваных — зяць былога консула Беларусі ў Гданьску.
Расейскія войскі ў ноч на 25 лютага атакавалі Ўкраіну 115 ударнымі дронамі. Папярэдне, паводле апэратыўнага камандаваньня Паветраных сілаў Украіны, сродкі супрацьпаветранай абароны змаглі зьбіць 95 расейскіх бесьпілётнікаў.
Пракурор Магілёўскай вобласьці сваёй пастанова абмежаваў доступ да інтэрнэт-рэсурсаў terra-group.pl і ssl-production.pl, якія нібыта выкарыстоўвалі «экстрэмісцкія фарміраваньні».
Група незалежных экспэртаў у пытаньні правоў чалавека ў Беларусі выпусьціла даклад для Рады правоў чалавека (РПЧ) ААН.
Чатыры беларусы і два палякі былі затрыманыя і абвінавачаныя ў спробе кантрабанды ў Расею прылад, якія выкарыстоўваюцца для аўтаматызацыі вытворчасьці інтэгральных схем, сярод іншага, пры зборцы баявых бесьпілотнікаў, паведамілі польскія пракуроры.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, аб прызнаньні яшчэ 8 чалавек, асуджаных паводле палітычных матываў, палітычнымі зьняволенымі.
Супрацоўнікі гэтых цэнтраў выцягвалі зь людзей грошы, накідаючы махлярскія схемы.
Размова пра невялікі ўчастак — зямлю яго бацькоў, што знаходзіцца непадалёк ад бацькоўскага дому.
У той жа час у Міністэрстве ўнутраных справаў Грузіі не ўдакладнілі колькасьць дэпартаваных беларусаў.
Былы амбасадар Ўкраіны ў Беларусі Ігар Кізім у праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказаў на пытаньне аб стаўленьні Ўкраіны да дыялёгу Вашынгтону з Лукашэнкам і аб магчымасьці дзеяньняў палку Каліноўскага ў Беларусі.
Новае ў законапраекце — прафіляктычная праца зь вінаватымі ў хатнім гвалце, каб перадухіліць шкоду да яе нанясеньня.
Нацыянальная авіякампанія працягвае дадаваць новыя палёты ў расклады рэгіянальных аэрапортаў.
У Беларусі ў пачатку 2026 году растуць цэны і падае памер заробкаў і сацыяльных выплат.
Зьявіўся адказ уладаў Беларусі на разгляд звароту праваабарончых арганізацый пра ўзмацненьне мандату спэцдакладчыка ААН па краіне.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выкарыстаў самы доўгі зварот да краіны ў гісторыі ЗША, каб паўтарыць пагрозу ваенных дзеяньняў супраць Ірану ў выпадку няўдачы дыпляматыі, і паабяцаў працягваць перамовы аб спыненьні вайны Расеі ва Ўкраіне.
Праваабаронца, колішні палітвязень Леанід Судаленка паведаміў аб рэгістрацыі ў Камітэце ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын, які дзейнічае ў рамках Рады правоў чалавека ААН, скаргі колішняй палітычнай зьняволенай журналісткі Ларысы Шчыраковай на прымусовае выправаджэньне зь Беларусі.
Дамба, якую будуюць на рацэ Сож пад Гомлем, каб абараніць ад «вялікай вады» бліжэйшыя населеныя пункты — Паляна, Чонкі і Сеўрукі, пабудаваная на 70-80 адсоткаў.
Генэральная Асамблея ААН ухваліла рэзалюцыю «Падтрымка ўстойлівага міру ва Ўкраіне», якую ініцыяваў украінскі бок у чацьвертую гадавіну поўнамаштабнай вайны, якую пачала Расея.
Падзеі 25 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Пры гэтым у Каракасе падкрэсьліваюць — амністыя не аўтаматычная, вызваленыя павінны прыйсьці ў суд, дзе адбудуцца слуханьні ў іхнай справе.
Сталі вядомыя пэўныя падрабязнасьці таго, што адбывалася ў калёніі з памерлым палітвязьнем.
Сьвятар, які цяпер служыць у Барысаве, заклікаў улады адкрыць доступ да касьцёлу сьвятых Сымона і Алены ў Менску, дзе быў пробашчам.
У адной кнізе спалучаныя вершы беларускага паэта і здымкі іншых аўтараў. Другая — пераклад ужо вядомага беларусам твору.
«Штодня ўлады фабрыкуюць новыя зачэпкі, каб абмежаваць доступ расейцаў да Telegram, імкнучыся задушыць права на прыватнасьць і свабоду слова. Сумнае відовішча дзяржавы, якая баіцца ўласнага народу», — адрэагаваў на гэтую навіну Дураў.
Размовы ўладаў Беларусі пра запрашэньне ў краіну соцень тысяч пакістанцаў разьбіліся аб эканамічную рэчаіснасьць Беларусі і іншыя абставіны. Але пошук работнікаў з Пакістану ўсё ж вядзецца.
За чатыры гады паўнамаштабнага расейскага ўварваньня на сьценах па ўсім Кіеве зьявіліся дзясяткі муралаў на ваенную тэматыку. Фотажурналіст Украінскай службы Радыё Свабода Сяргей Нужненка сабраў уражваючыя прыклады публічнага мастацтва, якія цяпер можна ўбачыць на вуліцах украінскай сталіцы.
Паводле былой палітзьняволенай Ларысы Шчыраковай, за два гады зьняволеньня яна ня чула, каб былі сур’ёзныя траўмы ці нават дробныя здарэньні ад выкарыстаньня станкоў.
На сайце Эўрапейскага Парлямэнту апублікавалі тэкст рэзалюцыі, ухваленай 24 лютага, да чацьвёртай гадавіны з дня расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну.
Палкоўнік Паўло Паліса, намесьнік кіраўніка Офісу прэзыдэнта Ўкраіны, заявіў, што Расеі стратэгічна больш выгадна выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі як плятформу для ціску і разьмяшчэньня ракет, чым наўпрост уцягваць беларускую армію ў вайну.
На чале камісіі ў пытаньнях памілаваньня па-ранейшаму Вольга Чупрыс. Камісію для разгляду зваротаў аб вяртаньні ачоліў генэральны пракурор Дзьмітры Гара.
Дзіцячыя садкі наведваюць дзеці ва ўзросьце ад аднаго да шасьці гадоў.
Пры гэтым у Беларусі застаецца высокай інфляцыя.
Праваахоўныя органы Латвіі, Літвы і Ўкраіны зьліквідавалі ашуканскі кол-цэнтар, які дзейнічаў ва Ўкраіне.
З заклікам прадоўжыць і ўзмацніць мандаты спэцдакладчыка ААН па пытаньні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі і профільнай Групы незалежных экспэртаў выступілі 17 праваабарончых арганізацый.
У праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» былы амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім патлумачыў, чаму ўкраінскія ўлады пайшлі на збліжэньне са Сьвятланай Ціханоўскай, і адказаў на пытаньне, ці даруюць украінцы беларусам пасьля вайны саўдзел дзяржавы Беларусь у агрэсіі.
Фільм розкриває значення поняття «зниклий безвісти» через конкретні історії людей, які страждають від невизначеності, зокрема, історію жінки, яка за один рік стала дружиною, матір’ю та вдовою
Сьвятлана Ціханоўская апублікавала зварот да ўкраінцаў з нагоды чацьвёртай гадавіны пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі ва Ўкраіне.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падзякаваў украінцам за сілу, зь якой яны абараняюць сваю краіну ад расейскай агрэсіі.
Беларускія ўлады лічаць разьмяшчэньне «Арэшніка» адказам на зьнешнія пагрозы.
Ва Ўкраіне на 15 гадоў зьняволеньня асудзілі расейскага вайскоўца, які разам з трыма іншымі расейцамі ў сакавіку 2022 году затрымаў двух цывільных на адным з расейскіх блёк-пастоў у Вышгарадзкім раёне Кіеўскай вобласьці і вывез іх у Беларусь. Адзін зь іх быў непаўналетнім хлопцам.
Раней у Міністэрстве абароны Літвы заклікалі грамадзян, якія хочуць ведаць сваю ролю ў абароне дзяржавы і набыць практычныя навыкі, рэгістравацца ў мясцовых падразьдзелах Службы вайсковых абавязкаў і камплектаваньня.
Загрузіць яшчэ