8 сакавіка ў сьвеце адзначаюць Міжнародны дзень жанчын. «Фэм-група Беларусь» падрыхтавала сьпіс імпрэзаў, прымеркаваных да Міжнароднага жаночага дня — беларускія ініцыятывы ў супольнай працы з каляжанкамі з іншых краінаў правядуць шэраг імпрэзаў.
Падзеі тыдня абмяркоўваюць Валер Кавалеўскі, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі, прадстаўнік ініцыятывы BelPol Уладзімер Жыгар, палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў, прадстаўнік фонду BySol Зьміцер Ягораў і выкладчык Карлавага ўнівэрсытэту Аляксандар Паршанкоў.
Падзеі 7 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Справу расьсьледуе міжнародная група зь Нямеччыны, Літвы, Нідэрляндаў, Польшчы і Вялікай Брытаніі. Усяго ў ёй затрымалі 22 падазраваных.
Міністар замежных справаў Украіны Андрэй Сыбіга паведаміў, што затрыманых у Вугоршчыне семярых украінскіх грамадзянаў удалося вызваліць, і цяпер яны ўжо на ўкраінскай тэрыторыі.
Як паведамляюць турапэратары, вываз людзей праходзіць складана. Авіякампанія зь нейкіх прычын так і не заплянавала ніводнага рэйсу ў Менск.
Выведка Масквы актыўна спрыяе іранскім вайскоўцам пры атаках на аб’екты ЗША на Блізкім Усходзе.
Урад Ісьляндыі 6 сакавіка прапанаваў правесьці 29 жніўня рэфэрэндум аб аднаўленьні перамоваў аб уваходжаньні краіны ў Эўразьвяз. Гэта будзе аднаўленьне дыскусіі пасьля спыненьня перамоў у 2015 годзе.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што патрабуе ад Ірана безумоўнай капітуляцыі.
Прадстаўнік ініцыятывы BelPol Уладзімер Жыгар патлумачыў у праграме «ПіК Свабоды», як цяперашняя вайна на Блізкім Усходзе можа паўплываць на вайсковае супрацоўніцтва Беларусі з Іранам і Расеяй.
У Беларусі прагучаў яшчэ адзін прысуд супраць журналісткі.
Як па эканоміцы і па ўладах Беларусі можа ўдарыць вайна на Блізкім Усходзе? Што будзе рабіць новая партыя Бабарыкі? Ці засталіся ў беларусаў, якім пагражае арышт, магчымасьці выехаць з краіны? Знайшлі раней невядомы асобнік кнігі Францішка Скарыны. Чаму гэта сэнсацыя?
Ваяру, які змагаўся за свабоду Ўкраіны, было 40 гадоў.
Зь беларусаў і расейцаў здымаюць усё больш абмежаваньняў, накладзеных на іх у спорце зь лютага 2022 году. Цяпер прыйшла чарга валейболу.
Дзьмітрыя Даліньніка і яшчэ некалькіх чалавек з Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржкантролю затрымалі яшчэ ў лістападзе 2022-га.
Паводле апытаньня Chatham House доля тых, хто ставіцца да вызваленьня палітвязьняў станоўча, перавышае долю тых, хто ставіцца адмоўна, перавага станоўчых ацэнак назіраецца і сярод прыхільнікаў Лукашэнкі — кажа сацыёляг Кастусь Несьцяровіч.
Выкарыстаньне паветранай прасторы на ўсходзе краіны абмежавалі ў мэтах бясьпекі.
Грамадзяне Беларусі ня трапілі ў сьпісы абмену з абодвух бакоў.
6 сакавіка ў Брусэлі праходзіць пасяджэньне «Кансультацыйнай групы з удзелам дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасьці Беларусі» — афіцыйны дыялёг паміж беларускай супольнасьцю і структурамі Эўрапейскага Зьвязу.
Памілаваньне Лукашэнкам 18 вязьняў выконвае некалькі функцыяў. Гэта ня столькі акт гуманізму, колькі дыпляматычны жэст, арыентаваны на стварэньне спрыяльнага фону перад новым раўндам беларуска-амэрыканскіх перамоваў.
Якія мэты стаяць у вайсковай апэрацыі супраць Ірану і чаго рэальна можна дасягнуць? Разважае дырэктарка дасьледаваньняў Вашынгтонскага інстытуту блізкаўсходняй палітыкі Дана Строўл.
Літоўскія спэцслужбы — Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі і Другі дэпартамэнт апэратыўных службаў Міністэрства нацыянальнай абароны — прадставілі несакрэтную частку новай штогадовай ацэнкі пагроз нацыянальнай бясьпецы.
Бяляцкі назваў Лукашэнку «разбуральнікам беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці і беларускай нацыянальнай сьвядомасьці».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў вайскоўцаў, паліцыю і Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР) Ірану скласьці зброю і паабяцаў ім «поўную недатыкальнасьць», калі яны пакінуць дзейную ўладу краіны.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
Кіраўніца вонкавай палітыкі Эўразьвязу Кая Калас ацаніла пэрспэктывы войнаў ва Ўкраіне і на Блізкім Усходзе. Калас таксама выказалася пра патэнцыйны рост колькасьці ўцекачоў з Ірану і сяброўства Ўкраіны ў Эўразьвязе.
У Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Беларусі пракамэнтавалі ўхваленае ўрадам рашэньне аб зьмене парадку выдачы юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам дазволаў на выкарыстаньне радыёчастотнага сэктару.
Вялікая Брытанія ў ліку іншых краін заявіла пра байкот цырымоніі адкрыцьця і закрыцьця Паралімпійскіх гульняў на знак пратэсту супраць вяртаньня Расеі і Беларусі.
Міністар у надзвычайных сытуацыях Беларусі Вадзім Сіняўскі заявіў, што сёлета чакаецца «плянавае праходжаньне паводкавай сытуацыі».
Міністар замежных спраў Украіны Андрэй Сыбіга заявіў аб выкраданьні ў Вугоршчыне сямі прадстаўнікоў дзяржаўнага банку «Ощадбанк», якія выконвалі рэйс на двух інкасатарскіх машынах паміж Аўстрыяй і Ўкраінай для перавозкі грошай і каштоўнасьцяў у межах рэгулярных перавозак паміж дзяржаўнымі банкамі.
Клястарнае прадстаўніцтва Міжнароднай фэдэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (МФЧК) у Расеі і Беларусі падпісала зь Міністэрствам замежных спраў Беларусі плян супольных мерапрыемстваў на 2026 год.
6 сакавіка на Алімпійскай арэне ў Вэроне адбудзецца цырымонія адкрыцьця Паралімпійскіх гульняў. Яшчэ да старту гульні прыцягнулі да сябе ўвагу, і зусім не спартовымі акалічнасьцямі.
Лукашэнка 5 сакавіка памілаваў 18 вязьняў, у тым ліку 15 асуджаных паводле так званых «экстрэмісцкіх» артыкулаў, гэта значыць палітзьняволеных.
Паэт Уладзімер Карызна, які зьяўляецца аўтарам новых слоў да афіцыйнага дзяржаўнага гімну Беларусі, пайшоў з жыцьця на 88 годзе. Пра гэта БелТА паведамілі ў праўладным Саюзе пісьменьнікаў Беларусі.
Падзеі 6 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Чарговы эвакуацыйны рэйс прыбыў з Дубая. Эвакуацыя беларусаў яшчэ ня скончаная.
Канфлікт Украіны і Вугоршчыны вакол перарванага транзыту расейскай нафты выйшаў на новы віток.
Пляцоўка пад могільнік яшчэ не выбраная, але чыноўнікі ўжо паказалі, як ён будзе выглядаць.
Пры Лукашэнку сфармавалася новая арыстакратыя, доля прадстаўнікоў кіроўнай эліты, якія паходзяць з кіроўнай эліты, у Беларусі вышэй, чым у Эўропе — кажа сацыёляг Кастусь Несьцяровіч.
З новай пастановай выступіў урад Рэспублікі Беларусь.
Баявыя дзеяньні на Блізкім Усходзе працягваюцца. Бакі канфлікту паведамляюць пра атакі на вайскоўцаў праціўніка, але цярпяць і цывільныя збудаваньні, у тым ліку тыя, што маюць вялікае значэньне.
Сярод тых, хто вярнуўся ва Ўкраіну, цывільныя людзі і вайскоўцы — абаронцы Марыюпалю, Данеччыны, Луганшчыны, Харкаўшчыны і Запарожжа, напісаў у тэлеграме прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
У Эміратах чакаюць адпраўкі дадому сотні беларускіх грамадзян, пакуль улады і авіяперавозьнікі ніяк ня могуць канчаткова разьвязаць праблему з іх эвакуацыяй, што паўстала пасьля іранскіх абстрэлаў дубайскага аэрапорту і іншых аб’ектаў у ААЭ.
Лідэра гурту «Палац», музыку, пэдагога, радыёвядоўцу Алега Хаменку асудзілі на 3 гады зьняволеньня і штраф у 20 тысяч рублёў. Прычынай стала супраца зь незалежным беларускім мэдыя, якое знаходзіцца ў сьпісе гэтак званых «экстрэмісцкіх фармаваньняў».
Улады Польшчы яшчэ на 90 дзён працягнулі дзеяньне буфэрнай зоны на мяжы зь Беларусьсю.
Беларусам, якія сядзяць на «хатняй хіміі» за палітыку, прапануюць перайсьці на папраўчыя работы, аддаючы чвэрць заробку дзяржаве. А пэнсіянэрам, жанчынам з інваліднасьцю, з малымі дзецьмі — падаваць заявы на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне. Разьбіраліся зь юрыстамі, ці гэта палёгка.
У ноч на 5 сакавіка расейскія войскі атакавалі Ўкраіну 155 дронамі, 18 зь якіх пацэлілі па 8 лякацыях.
Падзеж буйной рагатай жывёлы на некаторых фермах павялічыўся ў 4 разы. Паспрабавалі разабрацца, што адбываецца ў Беларусі зь сельскагаспадарчай жывёлай.
Загрузіць яшчэ