Сярод памілаваных Лукашэнкам 5 сакавіка 11 жанчын, 6 зь іх маюць дзяцей, у тым ліку такіх, якія маюць інваліднасьць і патрэбу ў няспыннай мэдычнай рэабілітацыі. Пра гэта паведаміў Telegram-канал прэсавай службы Аляксандра Лукашэнкі.
Памілаваныя таксама дзьве сямейныя пары, жанчына на апошніх днях цяжарнасьці, а таксама дзяўчына, якую асудзілі за ўчыненае ў 16 гадоў.
Спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта ЗША ў Беларусі Джон Коўл падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за памілаваньне новай групы палітвязьняў і паведаміў, што яму даручана вызваліць усіх.
«Дзякуй, прэзыдэнт Лукашэнка, за памілаваньне сёньня 18 палітвязьняў. Гэта яшчэ адзін важны крок у адносінах паміж ЗША і Беларусьсю, паколькі прэзыдэнт Трамп даручыў мне вызваліць усіх палітвязьняў», — напісаў Джон Коўл на плятформе Х.
11 верасьня 2025 году ўлады вызвалілі 52 вязьні ў межах дамоўленасьцяў паміж адміністрацыяй прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і Аляксандрам Лукашэнкам.
Форум