Ужо трэці дзень застаецца невядомым месца знаходжаньня адхіленага ад улады прэзыдэнта Кіргізстану Курманбэка Бакіева. Аляксандар Лукашэнкаі заявіў, што гатовы даць Бакіеву зь сям'ёй палітычны прытулак у Беларусі.
20 красавіка Аляксандар Лукашэнка выступіў з пасланьнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь. Лукашэнка гаварыў пра Эўропу, ЗША, Расею, эканоміку, апазыцыю. Кіраўнік Беларусі таксама пракамэнтаваў падзеі ў Кіргізстане.
У чарговы раз кіраўнік Беларусі імкнецца патрапіць у цэнтар сусьветнай палітыкі. Дарэчы, гэтага тлумачэньня можа быць і дастаткова, якая розьніца як? Але ў справе з запрашэньнем зрынутага лідэра Кіргізстану ёсьць яшчэ некалькі сэнсаў, некалькі пасланьняў, накіраваных розным адрасатам.
Пра гэта паведамілі Інтэрфаксу прыхільнікі Бакіева ў Джалал-Абадзе – горадзе на поўдні Кіргізстану.
20 красавіка прадстаўнік МЗС Казахстану паведаміў, што зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбэк Бакіеў пакінуў тэрыторыю гэтай краіны. Дзе ён знаходзіцца цяпер невядома. Пасол Беларусі ў Кіргізстане сказаў удзельнікам пратэсту перад беларускай амбасадай у Бішкеку, што Бакіева ў Беларусі няма.
"Нам нічога не вядома пра чартэрныя рэйсы з Казахстану ў найбліжэйшы час" - заявілі ў Дэпартамэньце па авіяцыі міністэрства транспарту і камунікацыі Беларусі.
Зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбэк Бікіеў, які некалькі дзён таму пад аховай расейскіх войскаў прыбыў у Казахстан, пакінуў гэтую краіну. Пра гэта паведаміла міністэрства замежных спраў Казахстану.
"Калі Курманбек Бакіеў пачуе мяне і пажадае прыляцець да нас хоць сёньня, хоць заўтра, ён будзе тут як самы дарагі на сёньняшні дзень госьць, як мой калега, як прэзыдэнт Кіргізстану”, – заявіў Аляксандар Лукашэнка.
Прэсавы сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Аляксандар Цішчанка заявіў, што Бакіеў не прылятаў у Беларусь і не перасякаў яе мяжы нейкім іншым чынам.
Здымачныя групы тэлеканалаў ОНТ, РТР, Першага расейскага, фотакарэспандэнты АФП, “Ройтэрз” і карэспандэнт “Свабоды” сёньня з раніцы дзяжурылі ў Нацыянальным аэрапорце “Менск”, спадзеючыся сустрэць зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курбанбэка Бакіева.
Віцэ-прэм'ер часовага ўраду Кіргізстану Азымбек Бекназараў выказаў надзею, што экс-прэзыдэнт Курманбек Бакіеў ляціць у Менск для таго, каб адтуль прасіць палітычны прытулак у якой-небудзь трэцяй краіне.
Інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць, што экс-прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў у суботу раніцай вылецеў на самалёце з Таразу (адміністрацыйны цэнтр Жамбылской вобласьці Казахстану) у Беларусь.
Аляксандр Лукашэнка рэзка нэгатыўна паставіўся да сілавой зьмены ўлады ў Кіргізстане. У чым прычыны такой рэакцыі на падзеі ў далёкай краіне? Чаму ён апраўдвае страляньне па людзях? Навошта Лукашэнка прапанаваў палітычны прытулак былому прэзыдэнту Кіргізстану Бакіеву?
Курманбек Бакіеў заявіў журналістам, што Беларусь прапанавала яму палітычны прытулак. “Я сказаў – не” – цытуе Ройтэрс словы кіргізскага прэзыдэнта, які сёньня пакінуў Кіргізстан.