Сёньня ж у сталіцы Кіргізстану актывісты грамадзкага руху “Сёмая красавіка” пікетавалі амбасаду Рэспублікі Беларусь, заклікаючы кіраўніцтва Беларусі не прымаць зрынутага прэзыдэнта Бакіева.
У нядзелю Аляксандар Лукашэнка заявіў, што па-ранейшаму лічыць Бакіева прэзыдэнтам і будзе рады вітаць яго ў Беларусі як “самага дарагога госьця”.
Гэтыя словы Лукашэнка вымавіў пасьля таго, як наведаў памінальную імшу па прэзыдэнту Польшчы Леху Качыньскім і яго жонцы Марыі ў менскім Архікатэдральным касьцёле Панны Марыі.
“Калі прэзыдэнту Кіргізстану ў гэтую цяжкую хвіліну для яго сям'і патрэбныя будуць падтрымка і дапамога, то яна будзе аказаная ў Беларусі. Гэта маё асабістае рашэньне як кіраўніка дзяржавы”, – сказаў Лукашэнка.
Ён падкрэсьліў, што Бакіеў застаецца для яго кіраўніком Кіргізстану:
“Ня варта давяраць тым подпісам пад заявай аб адстаўцы, якія сёньня дэманструюцца ў СМІ”.
Лукашэнка таксама заявіў, што часовы ўрад Кіргізстану, Расея і Казахстан вядуць гульню вакол адстаўкі Бакіева:
“І падазраю, што і ЗША да гэтага прышпілілі. Думаю, у мяне будзе магчымасьць абмеркаваць усе гэтыя пытаньні з самім прэзыдэнтам Кіргізстану. Маім калегам у Казахстане і, напэўна, у Расеі ня вельмі хочацца, каб зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану дзесьці ў іх знаходзіўся, таму што супраць яго заведзена крымінальная справа”.
У суботу раніцай зьявілася інфармацыя "Інтэрфаксу", што Бакіеў выляцеў у Менск, якая пазьней была зьняпраўджаная.