ХХІ Алімпійскія гульні ў Ванкувэры завершаныя. Сёньня на радзіму вяртаюцца беларускія спартоўцы. Ці можна лічыць сёлетнія гульні ўдалымі для зборнай Беларусі?
28 лютага фінішавалі зімовыя Алімпійскія гульні ў Ванкувэры. Прадстаўнікі Беларусі едуць дадому з уласным рэкордам. Тры прызавыя месцы сталі найлепшым за час незалежнасьці вынікам, які нашыя спартоўцы паказалі на зімовых алімпійскіх гульнях. Вынікі алімпійскай нацыянальнай зборнай — у табліцы.
У завяршальны дзень алімпіяды разыграныя два камплекты мэдалёў.
Алімпійскі Ванкувэр разьвітваецца з удзельнікамі ХХІ зімовых Гульняў. 28 лютага адбудзецца ўрачыстае закрыцьцё спаборніцтваў, якое сабрала рэкордную колькасьць удзельнікаў – у Канаду прыехалі атлеты больш чым з 80 краінаў сьвету. Прадстаўнікі блізу трох дзясяткаў дзяржаваў уздымаліся на п’едэстал гонару. Для зборнай Беларусі сёлетняя белая Алімпіяда аказалася надзвычай збалянсаванай: у актыве аб’яднанай каманды па аднаму мэдалю залатой, срэбнай і бронзавай вартасьці.
У Ванкувэры завяршаюцца ХХІ Алімпійскія гульні, на якіх беларуская каманда перавысіла папярэднія мэдалёвыя здабыткі на зімовых Алімпіядах.
Пад фініш Алімпійскі гульняў у Ванкувэры Беларусь адзначылася адразу двума рэкордамі. Па-першае, дзякуючы высілкам фрыстайліста Аляксея Грышына скарбонка нацыянальнай зборнай упершыню ў гісторыі выступаў асобнай камандай папоўнілася залатым мэдалём. Па-другое, адкарэктаваныя ранейшыя дасягненьні па колькасьці здабытых узнагародаў падчас зімовых Алімпіядаў – тры мэдалі з галоўных стартаў чатырохгодзьдзя беларусы не прывозілі яшчэ ніколі.
У 14-ты дзень зімовых алімпійскіх гульняў у Ванкувэры разыграна 6 камплектаў узнагарод.
30-гадовы беларускі фрыстайліст Аляксей Грышын заняў першае месца ў фінале алімпійскіх спаборніцтваў ванкувэрскай Алімпіяды.
Алімпіяда ў Ванкувэры набліжаецца да свайго лягічнага завяршэньня. Для адных яна заканчваецца трыюмфальна, іншыя рыхтуюцца да “разбору палётаў” на радзіме. У беларусаў яшчэ застаецца тэарэтычны шанец скокнуць вышэй за галаву падчас заўтрашніх спаборніцтваў фрыстайлістаў. Пакуль жа трэба задавольвацца двума ўзнагародамі, здабытымі біятляністамі Дар’яй Домрачавай і Сяргеем Новікавым.
У трынаццаты дзень зімовых Алімпійскіх гульняў у Ванкувэры разыграна 5 камплектаў ўзнагарод.
Папярэдні дзень на Алімпіядзе ў Ванкувэры прынёс беларускім заўзятарам суцэльныя расчараваньні. Удзельніцы біятлённай эстафэты нічога ня здолелі супрацьпаставіць усясьветным грандам, заняўшы ў выніку сьціплае сёмае месца.
У дванаццаты дзень зімовых Алімпійскіх гульняў у Ванкувэры разыграна 5 камплектаў ўзнагарод
Хакеісты зборнай Беларусі не змаглі прабіцца ў васьмёрку лепшых каманд Алімпіяды ў Ванкувэры і выбываюць са змаганьня за мэдалі.
Алімпійскія гульні ў Ванкувэры — вачыма вядомых у Беларусі людзей. Ці вераць яны ў посьпех беларускіх алімпійцаў? Як ацэньваюць каляспартовы антураж Алімпіяды? Якое ўвогуле месца ў іх жыцьці займае вялікі спорт?
У адзінаццаты дзень зімовых Алімпійскіх гульняў у Ванкувэры разыграны 4 камплекты ўзнагарод.
Алімпійскія гульні ў Ванкувэры — вачыма вядомых у Беларусі асобаў. Ці вераць яны ў посьпех беларускіх алімпійцаў? Як ацэньваюць каляспартовы антураж Алімпіяды? Якое ўвогуле месца ў іх жыцьці займае вялікі спорт?
“Іх лёгка адрозьніць, бо яны апранутыя ў ярка-чырвоныя майкі беларускай хакейнай каманды,” – так апісвае газэта «Vancouver Sun» чатырох беларускіх заўзятараў, якія прыехалі ў Ванкувэр, каб падтрымаць хакейную зборную Беларусі.
26-гадовы Міхаіл Грабоўскі, форвард беларускай нацыянальнай зборнай і хакеіст клюбу Toronto Maple Leafs, які напярэдадні быў заяўлены ў склад беларускай алімпійскай каманды, аднак з-за траўмы рукі ня змог выступаць на Алімпіядзе, правёў у ванкувэрскім пастарунку некалькі гадзін.
У дзясяты дзень зімовых Алімпійскіх гульняў у Ванкувэры разыграны 6 камплектаў узнагарод.
У дзявяты дзень зімовых Алімпійскіх гульняў у Ванкувэры разыграны 6 камплектаў узнагарод.
На алімпійскіх гульнях у Ванкувэры зборная Беларусі зь лікам 5:3 перамагла зборную Нямеччыну. Гэта першая перамога беларускіх хакеістаў на цяперашняй Алімпіядзе.
Ужо тыдзень у канадзкім Ванкувэры ідуць ХХІ зімовыя Алімпійскія гульні. Адрозна ад папярэдніх Алімпіядаў, калі беларускім заўзятарам трэба было чакаць ледзьве не канца спаборніцтваў, каб зачапіцца за апошні мэдалёвы шанец традыцыйна моцных фрыстайлістаў, сёлета ўдача «стрэліла» дуплетам біятляністаў.
У восьмы дзень зімовых Алімпійскіх гульняў у Ванкувэры разыграны 4 камплекты ўзнагарод.
Апошнім разам на подыюм пасьля біятлённай гонкі беларусы ўздымаліся роўна 12 гадоў таму. На гэткай жа 20-кілямэтровай дыстанцыі, на якой напярэдадні Сяргей Новікаў атрымаў срэбра, бронзавым прызэрам Алімпійскіх гульняў 1998 году стаў Аляксей Айдараў.
Трыюмфальна завяршыўся для беларускіх спартоўцаў чарговы дзень алімпійскіх спаборніцтваў у Ванкувэры.
У сёмы дзень зімовых Алімпійскіх гульняў у Ванкувэры разыграны 6 камплектаў узнагарод.
Беларуская біятляністка Дар'я Домрачава на Зімовых алімпійскіх гульнях у Ванкувэры заняла трэцяе месца ў індывідуальнай гонцы на 15 кілямэтраў. Гэты мэдаль – першы ў скарбонцы беларускай каманды на алімпіядзе.
Алімпійскія гульні ў Ванкувэры — вачыма вядомых у Беларусі людзей. Ці вераць яны ў посьпех беларускіх алімпійцаў? Як ацэньваюць каляспартовы антураж Алімпіяды? Якое ўвогуле месца ў іхным жыцьці займае вялікі спорт?
У шосты дзень зімовых Алімпійскіх гульняў у Ванкувэры разыграны 7 камплектаў узнагарод.
ХХІ Алімпійскія гульні ў Ванкувэры рызыкуюць стаць ня толькі самымі экстрэмальнымі з гледзішча кліматычных умоваў, але і гарантаваньня бясьпекі на гоначных трасах і ў межах гарадзкой інфраструктуры.
У колішняга дэпутата Вярхоўнага Савету Беларусі Паўла Знаўца — гарачая алімпійская пара. Спадар Знавец ужо адным сваім прозьвішчам падкрэсьлівае статус сапраўднага знаўца спартовых хітраспляценьняў, а зь цягам часу сваю цікавасьць да іх увогуле ператварыў у адзін са спосабаў заробку.
Цела грузінскага спартоўца-саначніка Надара Кумарыташвілі, які загінуў падчас трэніроўкі на трасе ў Ванкувэры за дзень да адкрыцьця Алімпіяды, дастаўлена на радзіму. Пра трагічную гібель Надара Кумарыташвілі -- дырэктар Грузінскай службы Радыё Свабода Давід Какабадзэ.
Алімпійскія гульні ў Ванкувэры — вачыма вядомых у Беларусі людзей. Ці вераць яны ў посьпех беларускіх алімпійцаў? Як ацэньваюць каляспартовы антураж Алімпіяды? Якое ўвогуле месца ў іхным жыцьці займае вялікі спорт?
У пяты дзень зімовых Алімпійскіх гульняў у Ванкувэры разыграны 5 камплектаў узнагарод.
Алімпійскія гульні ў Ванкувэры — вачыма вядомых у Беларусі асобаў. Ці вераць яны ў посьпех беларускіх алімпійцаў? Як ацэньваюць каляспартовы антураж Алімпіяды? Якое ўвогуле месца ў іхным жыцьці займае вялікі спорт?
Алімпійскія гульні ў Ванкувэры -- вачыма вядомых у Беларусі людзей. Ці вераць яны ў посьпех беларускіх алімпійцаў? Як ацэньваюць вакол спартовы антураж Алімпіяды? Якое ўвогуле месца ў іхным жыцьці займае вялікі спорт?
У чацьверты дзень зімовых Алімпійскіх гульняў у Ванкувэры разыграны 6 камплектаў узнагарод.
Першыя старты беларусаў на ХХІ Алімпійскіх гульнях у Ванкувэры выявіліся надзвычай сьціплымі.
Беларусь Уэйна Грэцкага
У трэці дзень зімовых Алімпійскіх гульняў у Ванкувэры разыграны 5 камплектаў узнагарод.
Ванкувэрская паліцыя арыштавала сямёх чалавек, якія прынялі ўдзел у акцыі пратэсту супраць правядзеньня алімпіяды ў гэтым горадзе. Цягам другога дня алімпіяды ў цэнтры Ванкувэра адбыліся сутычкі паміж паліцыяй і прыкладна дзьвюма сотнямі дэманстрантаў, якія білі вітрыны ў крамах і размалёўвалі каляровымі спрэямі запаркаваныя машыны. Пра ахвяры не паведамляецца.
У другі дзень зімовых Алімпійскіх гульняў у Ванкувэры разыгралі 5 камплектаў узнагарод. Найлепшы беларускі вынік пакуль што восьмае месца.
А 21 гадзінае паводле мясцовага часу (а 7 гадзіне раніцы 13 лютага паводле менскага) алімпійскі агонь у Ванкувэры --> http://maps.google.com/maps/ms?f=q&source=s_q&hl=en&geocode=&q=vancouver&ie=UTF8&oe=UTF8&msa=0&msid=116269108623372978886.00047e184b52131aa4e68&sll=49.263588,-123.138565&sspn=0.116572,0.256119&z=11 запалілі адразу чатыры выбітныя канадзкія спартсмэны: хакеіст Уэйн Грэцкі, баскетбаліст Стыў Нэш, гарналыжніца Нэнсі Грын і канькабежка Катрына Лемэй-Доўн.
Яшчэ да пачатку сёлетніх зімовых Алімпійскіх гульняў у Ванкувэры за допінг дыскваліфікаваныя каля 30 спартоўцаў. У цэнтры допінгавага скандалу – Расея.
За XXI зімовымі Алімпійскімі гульнямі вы можаце сачыць на сайце і ў эфіры “Свабоды”.
Загрузіць яшчэ