Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алімпіяда – на сайце і ў эфіры “Свабоды


За XXI зімовымі Алімпійскімі гульнямі вы можаце сачыць на сайце і ў эфіры “Свабоды”.

Штораніцы ў эфіры – інфармацыйнае падагульненьне алімпійскага дня, вынікі беларускіх спартоўцаў, пазьней на сайце – імгненьні спартовай барацьбы ў фотагалерэі, а таксама нечаканая інфармацыя ня толькі пра алімпійскае жыцьцё Ванкувэру.

Гульні ў Ванкувэры – пятая зімовая Алімпіяда, на якой Беларусь выступае самастойнай камандаю. У Лілехамэры (1994), Нагана (1998), Солт-Лэйк-Сіці (2002) і Турыне (2006) беларускія спартоўцы здабылі 6 мэдалёў – 3 срэбныя (канькабежац Ігар Жалязоўскі, біятляністка Сьвятлана Парамыгіна і фрыстайліст Дзьмітры Дашчынскі) і 3 бронзавыя (біятляніст Аляксей Айдараў і фрыстайлісты Аляксей Грышын і Дзьмітры Дашчынскі).

Першымі зь беларусаў на Алімпіядзе-2010 стартуюць у суботу біятляністкі – а 23-й гадзіне менскага часу пачнецца спрынтэрская гонка на 7,5 кілямэтраў.

Беларускія спартоўцы выступяць у Ванкувэры ў шасьці дысцыплінах – біятлёне, лыжных гонках, гарналыжным спорце, фрыстайле, канькабежным спорце і хакеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG