"Бацька" фанографа, электронікі, чалавек, які прапанаваў на пачатку тэлефоннай размовы гаварыць"алё!" — Томас Эдысан. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы, грамадзкі дзеяч, гуманіст Альбэрт Эйнштэйн.
Галівудзкая зорка, рэжысэр, прадусэр, сцэнарыст, адзін з самых высокааплатных актораў у сьвеце Том Круз. Яшчэ адзін улюбёнец жанчын, брытанскі кінаактор, выканаўца галоўных роляў у касавых карцінах "Валадар пярсьцёнкаў" і "Піраты Карыбскага мора" Арланда Блум. Брытанскі рок-сьпявак, адзін з заснавальнікаў "залатога складу" групы "Black Sabbath" Озі Осбарн... Усе яны зь дзяцінства мелі агульную праблему — легастэнію, або дысьлексію.