Лінкі ўнівэрсальнага доступу

26 чэрвеня — Міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі



26 чэрвеня адзначаецца ў сьвеце як Міжнародны дзень барацьбы з наркатычнымі сродкамі і іх незаконным абаротам. Напярэдадні ў Вашынгтоне быў прадстаўлены даклад Упраўленьня ААН па наркотыках і злачыннасьці за 2010 год. Зь яго вынікае, што наркамафія прапануе новыя прадукты і адкрывае новыя рынкі. Двума найбуйнейшымі рынкамі збыту аўганскіх апіятаў застаюцца краіны ЭЗ і Расея, паміж якімі якраз месьціцца Беларусь. Сумарна ў гэтым рэгіёне спажываецца амаль палова вырабленага ў сьвеце гераіну. Штогод у Расею з Аўганістану трапляе каля 70 мільёнаў тон гэтага наркотыку. Паводле афіцыйнай статыстыкі, колькасьць
Колькасьць зарэгістраваных наркаманаў у Беларусі перавысіла 8 тысяч чалавек. Для параўнаньня, у Растоўскай вобласьці Расеі наркаманаў налічваецца 40 тысяч.
наркаманаў у гэтай краіне — усходняй суседцы Беларусі — трымаецца ў межах 1,6—1,8 мільёна чалавек, зь іх каля 37% маюць ВІЧ.

Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага ўпраўленьня Беларусі, колькасьць афіцыйна зарэгістраваных наркаманаў, то бок тых, што знаходзяцца на дыспансэрным уліку, летась крыху перавысіла 8 тысяч чалавек, а тых, хто ўжывае наркатычныя сродкі зь цяжкімі наступствамі, то бок знаходзіцца на прафіляктычным уліку, ужо амаль 4,5 тысячы. (Для параўнаньня: у адной толькі Растоўскай вобласьці Расеі, з насельніцтвам, крышку большым за мільён, наркаманаў налічваецца 40 тысяч.)

Тым часам адмыслоўцы-нарколягі лічаць, што рэальная колькасьць беларусаў, якія залежаць ад наркатычных сродкаў, можа быць на парадак вышэйшай. Толькі ў 2007 годзе колькасьць беларускіх наркаманаў, паводле ацэнак адмыслоўцаў, склала звыш 76 тысяч чалавек (афіцыйна — 6873). Беларускія спэцыялісты папярэджваюць, што наркаманія ў краіне з кожным годам маладзее, колькасьць нарказалежных павялічваецца. Галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Аляксей Аляксандраў характарызуе наркаманію як хранічную хваробу. Ён лічыць, што залежнасьць хворага ад наркотыкаў часам на пэўным этапе можна прыпыніць, але вярнуць наркамана да колішняга здароўя няма як.

"У адрозьненьне ад іншых хранічных захворваньняў, дасягненьне поўнага канчатковага выздараўленьня са спыненьнем лекаваньня ў гэтым выпадку немагчымае", кажа Аляксандраў.

Паводле афіцыйных зьвестак, пераважная большасьць зарэгістраваных беларускіх наркаманаў ужываюць цяжкія наркотыкі
Прагназуецца, што колькасьць "амфетаміньнікаў" (ва ўсім сьвеце іх цяпер прыкладна 40 мільёнаў) неўзабаве перавысіць колькасьць наркаманаў, залежных ад апіятаў і какаіну разам узятых.
марфінавага тыпу. Гэта ў асноўным опій кустарнага вырабу і гераін. Далей ідуць спажыўцы канабіноідаў — марыхуаны і гашышу. Лічыцца, што марыхуана, якая яшчэ нядаўна мела рэпутацыю самага папулярнага наркатычнага рэчыва, паступова здае свае пазыцыі сынтэтычным наркотыкам. Гэта назіраецца як у Беларусі, так і ва ўсім сьвеце. Паводле статыстыкі і ацэнак адмыслоўцаў, паўсюль расьце колькасьць людзей, якія ўжываюць мэдычныя псыхастымулятары з групы амфэтамінаў. Прагназуецца, што колькасьць "амфэтаміньнікаў" (ва ўсім сьвеце іх цяпер прыкладна 40 мільёнаў) неўзабаве перавысіць колькасьць наркаманаў, залежных ад апіятаў і какаіну разам узятых.

Гэтымі днямі ўрад Беларусі, ідучы, так бы мовіць, насустрач шматлікім просьбам МУС і патрабаваньням грамадзкіх арганізацый пра канкрэтныя захады ў барацьбе з наркаманіяй, прыняў пастанову № 779 "Аб унясеньні зьменаў і дапаўненьняў у некаторыя пастановы Саўміну па пытаньнях гандлю ў розьніцу". Сутнасьць яго ў тым, што ад 26 чэрвеня, Міжнароднага дня барацьбы з наркотыкамі, у краіне забараняецца рэалізацыя насеньня маку, якое не расфасавана для спажыўца афіцыйна прызнанымі вытворцамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG