Падзеі мінулага тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў 4 лістапада — 10 лістапада.
Беларускі паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч паведаміў на Facebook, што «напісаў некалькі калядных вершыкаў» (пазьней удакладніў: восем), а яны ўжо зьявіліся на вітрынах менскага ЦУМа. Паэт кажа, ня вельмі верыў, што супраца з ЦУМам дойдзе да рэалізацыі, і дзівіцца, што так не рабілі раней.
Нацыянальная бібліятэка Польшчы апублікавала архіў фотаздымкаў зробленых ў міжваенны пэрыяд, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі. Свабода ўжо апублікавала некалькі сэрый зь іх. Дзякуючы здымкам сучаснага Наваградку, якія перадаў Радыё Свабода ураджэнец наваградчыны журналіст Сямён Печанко, мы можам параўнаць, як зьмянілася першая сталіца ВКЛ за апошнія 100 гадоў.
Ці павінна песьня адлюстроўваць гістарычную праўду? Хто сапраўдныя беларускія героі? Пра гэта ў праскім офісе Свабоды гутарым з «панкамі, натхнёнымі Каліноўскім», удзельнікамі гарадзенскага гурту «Дзецюкі» Алесем Дзянісавым і Паўлам Трубліным.
З 4 мільёнаў тон сьмецьця, якое ўтвараецца ў Беларусі штогод, толькі 16% перапрацоўваецца ў другасную сыравіну. Рэшту хаваюць у зямлю на палігонах. Мы паглядзелі, як працуе завод сартаваньня і перапрацоўваньня адкідаў каля палігону «Трасьцянецкі».
Вучань 9 клясы гімназіі №2 Віцебску Арцём прыйшоў на мітынг да помніка Леніну разам з бабуляй. Кажа, што перачытаў усе працы Леніна і марыць пра рэвалюцыю.
У Менску каля помніка Леніну адзначылі 100-годзьдзе бальшавіцкай рэвалюцыі ў Расеі.
Адзначыць стагодзьдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі на плошчу Незалежнасьці ў Менску прыйшло каля 700 чалавек
Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць 100-годзьдзе кастрычніцкага перавароту.
Напярэдадні Кастрычніцкага перавароту Радыё Свабода запытала мінакоў у Менску «Хто такі Ленін?».
Да гадавіны ўсталяваньня савецкай улады 4 лістапада ў Полацку ўскрылі капсулу з запаветам нашчадкам, закладзеную 50 год таму. У тое самае месца заклалі новую капсулу. Яе ўскрыюць на 1200-годдзе Полацку ў 2062 годзе.
Традыцыйнае шэсьце, арганізаванае КХП БНФ з нагоды дня памінаньня продкаў «Дзяды», прайшло ў Менску 5 лістапада. Акцыя была дазволеная Менгарвыканкамам, абышлася без затрыманьняў і амаль без здарэньняў, завяршылася мітынгам у Курапатах.
Невядомы мужчына паспрабаваў учыніць бойку падчас шэсьця на Дзяды. Мужчына нецэнзурна выказваўся пра ўдзельнікаў мітынгу. Пачалася бойка. У выніку яго адвялі ад шэсьця людзі ў цывільным
Што дала і што забрала ў Беларусі Кастрычніцкая рэвалюцыя? Ці варта сьвяткаваць яе гадавіну? Які лёс спадчыны Кастрычніка ў Беларусі? Пра гэта – у перадачы, якую вядзе Аляксандар Лукашук, удзельнічаюць Юры Дракахруст, гісторык Алена Маркава і ляўрэат сёлетняй прэміі Гедройця Зьміцер Бартосік.
Падзеі мінулага тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў 28 кастрычніка — 3 лістапада.
Цела вайскоўца знайшлі ў Печах на пачатку кастрычніка. Празь месяц пасьля гібелі Аляксандра Коржыча — 10 затрыманых, 5 падазраваных. Гісторыя салдата Коржыча ў фільме Свабоды.
У адным з далёкіх рэгіёнаў Грузіі кожную восень адбываецца бадай самы прыгожы ў сьвеце перагон авечак.
2 лістапада — дзень, прысьвечаны ўспаміну памерлых. Згодна з традыцыяй, на працягу актавы з 1 да 8 лістапада, каталіцкія вернікі наведваюць могілкі і моляцца за памерлых.
Дракахруст супраць Дубнова – спрэчка беларускага і расейскага журналістаў. Што хаваецца пад чырвона-зялёнай абалонкай сучаснай Беларусі? Што ў сучаснай Расеі ад СССР, што – ад стагодзьдзяў дасавецкай імпэрскай традыцыі? Беларусь – Эўразія ці Эўропа?
У гістарычным цэнтры Барысава сотні людзей ня маюць дома вады й мыюцца ў лазьні. «Я за сваё жыцьцё ня бачыў, каб дэпутат сам па дамах людзей прайшоўся, спытаў: хлопцы, як жывяце?» — скардзіцца Васіль Сяргеевіч. Барак, у якім ён жыве, пакрыты расколінамі і патрабуе 4 машыны дроваў на зіму.
Заява прэзыдэнта РСЭ/РС з нагоды Міжнароднага дня спыненьня беспакаранасьці за злачынствы супраць журналістаў
У жывым эфіры Радыё Свабода пераможца прэміі Гедройця Зьміцер Бартосік, а таксама рэдактар кнігі «Быў у пана верабейка гаварушчы» Сяргей Дубавец пра кнігу, прэмію і літаратуру. Вядоўца — Аляксандра Дынько
Анжаліцы Калатазішвілі 47 год. У 2013 годзе ёй дыягнаставалі анкалягічную хваробу і выразалі ўнутраныя органы. Як паказала экспэртыза, памылкова. З дапамогай сястры яна дамаглася дадатковага абсьледаваньня, выявілі захворваньне парашчытападобнай залозы, празь якое ў касьцях не трымаецца кальцый.
Відэа 3 лістапада 2017 году. Ратаваць лён у гаспадарках Кармянскага, Буда-Кашалёўскага, Чачэрскага раёнаў цяпер спрабуюць аўральнымі «працоўнымі дэсантамі» з Гомлю ды саміх райцэнтраў.
У Менску 31 кастрычніка абвясьцілі пераможцу літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. Ім стаў Зьміцер Бартосік, аўтар кнігі «Быў у пана верабейка гаварушчы». Кніга была выдадзеная ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды». Фотарэпартаж з цырымоніі ўручэньня.
Нехта набывае сабе замкі ў Францыі, у Нямеччыне. Але можна пабудаваць замак і ў сваім двары. Наступнае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у беларускую вёску Чухны, дзе мастак Сяргей Бандарэнка пабудаваў міні-копію Крэўскага замка каля 5 мэтраў вышынёй.
Увечары 30 кастрычніка баранавіцкія грамадзкія актывісты сабраліся каля крыжа-помніка ахвярам камуністычных рэпрэсій. Актывісты прыбралі вакол помніка, а таксама запалілі зьнічы, пачыталі вершы расстраляных паэтаў ды памаліліся за ўсіх забітых у часы камуністычнага рэжыму.
Жалобная акцыя «Ланцуг памяці» ў памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў прайшла ў Менску. На заклік Міколы Статкевіча ўшанаваць ахвяраў «чорнай ночы» 1937 году адгукнулася некалькі дзясяткаў чалавек.
29 кастрычніка ў Менску ў камэрнай залі Купалаўскага тэатру адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі «Абдымкі» першага карэспандэнта Радыё Свабода ў Беларусі, заснавальніка і дырэктара незалежнаага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алеся Ліпая.
80 гадоў таму былі расстраляныя больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты. Як зьмяніла краіну і людзей «чорная ноч»? Што павінна адбыцца, каб трагедыя не паўтарылася – пакаяньне ці пакараньне? Чаму варта правесьці «ноч паэтаў» у Курапатах?
У гадавіну «чорнай ночы» у эфіры Свабоды начныя чытаньні ў Курапатах і ўключэньні з розных куткоў Менску, зьвязаных з апошнімі днямі расстраляных пісьменьнікаў. Глядзіце жывую відэатрансьляцыю Свабоды 29 кастрычніка а 23 гадзіне.
Парлямэнт Каталёніі ўхваліў дэклярацыю незалежнасьці. Сэнат Гішпаніі ў адказ дазволіў ураду прымяніць артыкул 155 - распусьціць рэгіянальны парлямэнт і ўрад і ўвесьці ў рэгіёне наўпроставае кіраваньне з цэнтру.
За аддзяленьне ад каралеўства прагаласавалі 70 дэпутатаў са 135, супраць - 10, яшчэ двое ўстрымаліся. Больш за 50 дэпутатаў не ўдзельнічалі ў галасаваньні. Прэм'ер-міністар Гішпаніі Марыяна Рахой заклікаў грамадзян захоўваць спакой і дзейнічаць у рамках закону.
Падзеі мінулага тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў 21-27 кастрычніка.
Крысьціна Вітушка, мама гімназіста, экспэрт па бізнэс-адміністраваньні і дзяржаўным кіраваньні тлумачыць чым нам адгукнецца адмена гімназічных праграм і тэрытарыяльная прывязка вучняў да школаў.
Барадатая кугакаўка – рэдкі для Беларусі від савы. Ва ўсёй краіне налічваецца каля 150 пар кугакаўкі. Від занесены ў Чырвоную кнігу. Птушка гняздуецца ў цяжкадаступных для чалавека месцах. Свабода натрапіла на рэдкую птушку ў раёне вёскі Залесьсе Пружанскага раёну – гэта ваколіцы Белавескай пушчы.
У найбуйнейшым калектыўным блогу інтэрнэту reddit стала папулярнай забава стварэньня «сярэднестатыстычных партрэтаў»: камбінацыя ў адным фота твараў, напрыклад, наймацнейшых тэнісістаў, нямецкіх палітыкаў і кітайскіх бюракратаў, амэрыканскіх прэзыдэнтаў і порназорак.
Праект veha.of.by робіць дасьледаваньні генэалягічных дрэваў і друкуе ўнікальныя кнігі пра гісторыі канкрэтных сем’яў. У кнігу уключаюць фатаздымкі, апрацаваныя вусныя ўспаміны, мэтрычныя зьвесткі ўсіх кроўных сваякоў, а таксама інфармацыю пра рэпрэсаваных ў 1930-я гады і палеглых у войнах.
У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся — калі памёр Сталін, у 1953м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум шэсьцьсот тысяч чалавек. Але паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае аднаго мільёна чатырохсот тысяч.
Падзеі, на якія зьвярнула ўвагу Свабода 24 кастрычніка
Группировки «ЛНР» и «ДНР» воспроизводят советское прошлое. Журналисты специального проекта Радіо Свобода «Донбасс.Реалии» поговорили с жителями оккупированных городов и узнали, по душе ли им этот курс – «назад в СССР».
Падзеі, на якія зьвярнула ўвагу Свабода 23 кастрычніка.
Кіраўнік маскоўскага бюро газэты "Вашынгтон Пост" Дэвід Філіпаў некалькі разоў удзельнічаў у палітычных ток-шоў на расейскім тэлебачаньні, ведаючы, што ролі там разьмеркаваныя, а сцэнар загадзя прапісаны.
12 кастрычніка на хлебакамбінаце ў Смаргоні загінуў 34-гадовы Віктар Саладуха. Ягоная жонка Вольга абвінавачвае ў сьмерці кіраўніцтва, бо яму загадалі падняцца на мэханізм, калі той працаваў. Яна баіцца, што ніхто не панясе адказнасьці — наадварот, мужа могуць зрабіць вінаватым ва ўласнай сьмерці.
Што значыць слова «бульбаш»? Менчукі на вуліцы адразу ўспамінаюць прынамсі два яго значэньні. Але ці даспадобы ім і ці добра ўсім нам быць «бульбашамі»? Глядзім відэа.
«Зьвязда», ТВЦ, Першы: гэтыя расейскія дзяржаўныя тэлеканалы рэгулярна клічуць на перадачы гасьцей з-за мяжы і гэтак жа рэгулярна іх абражаюць і нават б'юць у эфіры.
Паверылі абяцаньням кіраўнікоў, перабраліся зь Віцебшчыны на Берасьцейшчыну і апынуліся каля разьбітага карыта — гісторыя сям’і Сьмірновых.
Ці ведаюць беларусы пра дзедаўшчыну ў войску? Ці трэба адпраўляць у адстаўку міністра абароны? Як пачынаюцца Майданы? Пра гэта – у перадачы, якую вядзе Ганна Соўсь, удзельнічаюць Юры Дракахруст, Віталь Цыганкоў і вядучы перадачы на тэлеканале «Настоящее время» Цімур Алеўскі.
Загрузіць яшчэ